Агнешка Рамашэўска-Гузы адзначыла вялікую актыўнасць беларускага грамадства.
Дырэктар-галоўны рэдактар тэлеканала «Белсат» Агнешка Рамашэўска-Гузы звярнулася да польскіх журналістаў з просьбай аб салідарнасцi. Яна просіць таксама паведамляць пра чарговую хвалю ўзмацнення рэпрэсій супраць беларускіх журналістаў, у прыватнасці журналістаў «Белсату», паведамляе «Польскае радыё».
У сваёй заяве Агнешка Рамашэўска-Гузы напісала, што з 1994 года, калі Лукашэнка прыйшоў да ўлады, не назіралася настолькі вялікая актыўнасць беларускага грамадства.
- Тысячы людзей выходзяць на вуліцы, каб падпісаць лісты падтрымкі канкурэнтам «прэзідэнта», які займае гэтую пасаду ўжо 26 гадоў(…) Пра рост сацыяльнай напружанасці перад надыходзячымі прэзідэнцкімі выбарамі 9 жніўня паведамляюць незалежныя СМІ, якія вяшчаюць непасрэдна з выбарчых акцыяў», - тлумачыць галоўны рэдактар тэлеканала «Белсат». Паводле яе, рэжым успрымае гэта, як пагрозу і «спрабуе заглушыць незалежныя СМІ».