Новы верш Алеся Круткіна.
Вядомы блогер і актывіст Алесь Круткін апублікаваў верш, прысвечаны падзеям у Беларусі:
Не па-пяцьсот і нават не па-трыста,
Чакаюць зноў нас Фермапілы.
Краіна, быццам Монтэ-Крыста,
У палоне возьмецца за вілы.
Апошні бой, гучаць валынкі,
Ідзе прашпект на збройны чын.
Да перамогі дзве хвіліны
І выйсці тысяча прычын!