Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Барыс Хамайда: Нам патрэбна беларуская Плошча!

06.07.2020 политика
Барыс Хамайда: Нам патрэбна беларуская Плошча!

Беларусаў павінна аб’яднаць барацьба за дзяржаўны суверэнітэт i нацыянальная iдэя.

Найстарэйшы віцебскі апазіцыянер, юрыст Барыс Хамайда лічыць, што ў Беларусі варта запачаткаваць народны рух за аднаўленне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года. Ён лічыць яе дзеянне гвалтоўна прыпыненым, і не прызнае сучаснага заканадаўства, паведамляе "Радыё Рацыя".

Што да прапановы кандыдата на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі правесці рэферэндум, каб аднавіць Канстытуцыю 1994 года, то спадар Хамайда падзяляе гэтую ідэю не ў поўнай меры:

-Тое, што згадалі тую Канстытуцыю, — вельмі станоўча. Але ніякіх рэферэндумаў не патрэбна. Канстытуцыя 1994 года павінна быць адноўлена аўтаматычна, а не пры ўмове, што Бабарыка стане прэзідэнтам і потым правядзе рэферэндум. Хто б ні стаў прэзідэнтам, я лічу, ён не будзе легітымным, бо ў нас зараз няма легітымнай Канстытуцыі.

На думку Барыса Хамайды, беларусаў павінна аб’яднаць барацьба за дзяржаўны суверэнітэт, замацаваны юрыдычна ў Канстытуцыі 1994 года. І нацыянальная ідэя, здольная натхніць на гэтую барацьбу. Таму важна не проста выйсці на Плошчу, а зрабіць так, каб гэта была "беларуская Плошча".

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]