Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У прамым эфіры VOKA адбудзецца модны паказ Ethical Fashion Show#3

У прамым эфіры VOKA адбудзецца модны паказ Ethical Fashion Show#3

На VOKA 8 ліпеня адбудзецца трансляцыя паказу этычнай моды Ethical Fashion Show#3. Гледачы відэасэрвіса змогуць стаць гасцямі вялікай моднай падзеі ў анлайн-фармаце і першымі ўбачыць калекцыі беларускіх дызайнераў, аб’яднаных тэмай старажытнага свята Купалле.

Лён, натуральныя колеры, традыцыйная беларуская сімволіка – вось што вылучае вопратку, якая будзе прадстаўлена на Ethical Fashion Show#3. Разам з работамі ўжо вядомых дызайнераў у паказе бярэ ўдзел Ірына Ромбак з дэбютнай «Валошкавай» калекцыяй.

Абавязковая ўмова для мадэляў – мінімалістычны макіяж, бо этычная мода прадугледжвае натуральнасць ва ўсім. На подыум выйдуць як маладыя дзяўчаты, так і жанчыны элегантнага ўзросту. Усіх іх аб’ядноўвае любоў да сябе і прыродная прыгажосць.

Паказ арганізуе «Беларуская палата моды». Само мерапрыемства пройдзе ў закрытым фармаце і з невялікай колькасцю гасцей. Але трансляцыя пачнецца ў 19-й гадзіне і будзе даступнай для прагляду з любой кропкі Беларусі ці свету. Далучыцца да прамога эфіру можна на сайце voka.tv ці праз прыкладанне VOKA на любой прыладзе і ў сетцы любога аператара. У хуткім часе запіс моднага паказу таксама з’явіцца ў архіве відэасэрвіса.

Последние новости:
Популярные:
Путин лжет 23.11.2024 Путин лжет
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]