Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Пачынаючы з першага класа, я ішла поруч з беларускай мовай»

13.07.2020 общество
«Пачынаючы з першага класа, я ішла поруч з беларускай мовай»

Выпускніца з Іванава здала на сто балаў ЦТ па беларускай мове.

Выпускніца чацвёртай гарадской школы Іванава Анастасія Жушма цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове здала на сто балаў, паведамляе tut.by.

У кішэні Насці, якая марыць паступіць у Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт на перакладчыцкі факультэт, ужо ёсць залаты медаль за поспехі навучання ў школе. Максімальныя адзнакі можна яшчэ атрымаць па нямецкай мове і гісторыі Беларусі. Пакуль жа дзяўчына і яе блізкія радуюцца бліскучаму выніку здачы тэста па роднай мове.

— Пачынаючы з першага класа, я ішла поруч з беларускай мовай. Таму ніколі не было сумнення, якую мову здаваць падчас іспытаў. Мне даводзілася неаднойчы чуць думку, што беларускамоўны ўзровень вучняў маёй школы зазвычай вышэй, — гаворыць Насця.

Такі выдатны вынік — чаканы для ўчарашняй адзінаццацікласніцы.

— Пабачыўшы лічбу 100, аж слёзы нагарнуліся на вочы. Разам з радасцю быў гонар за сябе. Падзялілася навіной з татам — ён быў дома, і мяне чакала плеяда кампліментаў, — расказвае Насця Жушма.

Гэты максімальны вынік матываваў Анастасію. 6 ліпеня яна здавала тэст па нямецкай мове, а потым па гісторыі Беларусі. Ад сумы балаў па трох ЦТ залежыць, кім яна стане ў будучым — выкладчыкам ці перакладчыкам.

У гэтым годзе максімальныя 100 балаў па беларусскай мове набралі 78 з 18 606 абітурыентаў, паведамляе Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. У 2019 максімальны бал атрымалі толькі 42 чалавекі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]