У цэнтры Кіева беларускія і ўкраінскія актывісты зладзілі пікет.
У цэнтры Кіева, на Майдане Незалежнасьці, беларускія і ўкраінскія актывісты зладзілі пікет «Напішы ліст беларускім палітвязьням», перадае «Радыё Свабода».
«Мы заклікаем украінцаў падтрымаць зьняволеных у Беларусі — Паўла Севярынца, Міколу Статкевіча, усяго больш як 20 затрыманых. Украінцы могуць выказаць салідарнасьць ня толькі з тымі, каго затрымалі ў часе сёлетняй выбарчай кампаніі, але і з тымі, каго палітычна перасьледуюць, як, напрыклад, з Тарасам Аватаравым, які змагаўся добраахвотнікам за Ўкраіну і цяпер адбывае пакараньне, Сьвятаславам Барановічам, якога праваабаронцы яшчэ не прызналі палітвязьнем», — сказаў прадстаўнік руху салідарнасьці «Разам» Алег Аўчыньнікаў.
Паводле яго, усе гэтыя лісты перададуць у Беларусь, а ўжо там перашлюць зьняволеным у месцы іх знаходжаньня: «Мы будзем намагацца зрабіць усё, каб лісты дайшлі да адрасатаў».
Украінцаў прасілі пісаць лісты па-расейску, баючыся, што ўкраінамоўныя лісты зьняволеным не перададуць.
«Калі мы стаялі на Майдане і зьяўлялася інфармацыя пра падтрымку замежных украінцаў і грамадзян зь іншых краін, гэта было вельмі прыемна — нібыта вырасталі крылы. Мы ўсе былі разам і перамаглі. Таксама мы абавязаныя падтрымаць нашых братоў у іхнай барацьбе, бо свабода — наша рэлігія, і гэты мэсыдж мы перадаём у Беларусь», — сказаў Валянцін Дзясятнік.
У сваім лісьце да Паўла Севярынца ўкраінскі актывіст напісаў: «Знаходзячыся на сьвятым для нас месцы, зычым вам хутчэйшага вызваленьня. Гэтага ж жадаем і вашай Бацькаўшчыне».
За апошнія некалькі тыдняў у Кіеве адбыліся чатыры акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю. 3ь ліпеня, калі ў Беларусі адзначаўся Дзень незалежнасьці, у Вярхоўнай Радзе Ўкраіны каля 20 дэпутатаў стварылі міжфракцыйнае аб’яднаньне «За дэмакратычную Беларусь», пазьней грамадзкія актывісты абвясьцілі аб стварэньні Беларускага інфармацыйнага цэнтру, які ачоліў украінскі літаратар Аляксандар Ірванец.
25.06.2026
Жители Московии неожиданным образом отреагировали на ограничения Интернета и денежных переводов
25.06.2026
«Лукашенко с криком «Валодзя, Валодзенька, прасти старага дурака» полез с отверткой на вышку»
24.06.2026
Франция, Германия, Польша, Великобритания и Италия согласовали пять ключевых приоритетов перед саммитом НАТО