Людзі стаяць мірна.
Колькасць людзей у чарзе пратэсту да ЦВК дасягнула 500, паведамляе карэспандэнтка «Нашай Нівы».
Чарга ахвотных падаць скаргі на нерэгістрацыю Віктара Бабарыкі, парушэнні выбарчага заканадаўства і неўключэнне незалежных кандыдатаў у выбарчыя камісіі выцягнулася ад Дома ўрада да праспекта Незалежнасці і гатэля «Мінск».
Людзі стаяць спакойна і мірна, моўчкі дэманструюць сваю пазіцыю.
А 17-й гадзіне да чаргі маюць далучыцца юрысты штаба Віктара Бабарыкі.