Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Малітвы з заклікам да сумленнасці і неабыякавасці загучаць ва ўсіх касцёлах і капліцах Беларусі»

17.07.2020 политика
«Малітвы з заклікам да сумленнасці і неабыякавасці загучаць ва ўсіх касцёлах і капліцах Беларусі»

Беларускія католікі звярнуліся да святароў з просьбай маліцца за выбары.

Каталікі Беларусі апублікавалі зварот да святароў у сацыяльных сетках. У ім яны заклікаюць святароў у супольных малітвах і казаннях надаваць больш увагі тэме сумленных выбараў.

Зварот апублікаваў сайт krynica.info:

«Паважаныя святары!

Ад імя католікаў нашай Бацькаўшчыны звяртаемся з просьбаю аб цэлебрацыі святых Імшаў і правядзенні іншых малітоўных набажэнстваў у інтэнцыі сумленных выбараў у нашай краіне.

Мы горача верым і адчуваем, што такая малітоўная падтрымка, падтрымка ў выглядзе малітвы з заклікам да сумленнасці і неабыякавасці павінна загучаць ва ўсіх касцёлах і капліцах нашай Беларусі.

Малітва да Святога Духа, моц эўхарыстычнай ахвяры на Божым алтары, моц ружанцовай малітвы і іншыя малітоўныя практыкі натхнялі і ўмацоўвалі многія народы ў важныя гістарычныя моманты, ядналі людзей у духу.

Таму менавіта звяртаемся да святароў, як да нашых духоўных правадыроў, якія дапамогуць аб’яднаць наш народ у духу малітвы і Хрыстовай любові адзін да аднаго асабліва ў гэты час.

Таксама заахвочваем падчас нядзельных казанняў узняць тэму справядлівых выбараў і ўдзелу ў іх каталіцкіх вернікаў – паводле Божага закону, які большы за загады часовай дзяржаўнай улады. Адзначыць, што паводле вучэння касцёла, вернікі павінны ўдзельнічаць ў палітычных і грамадскіх працэсах, браць адказнасць на сябе.

Горача прагнем, каб гэта малітоўная падтрымка агарнула ўсю нашу Бацькаўшчыну, а таксама і беларусаў Замежжа, якія з усіх куткоў свету змогуць таксама разам з намі маліцца анлайн. Будзем разам маліцца за магчымасць здзейсніць правільны выбар, быць і ў малітве, і ў справе адданымі сынамі і дочкамі сваёй Айчыны.

Запрашаем:

– Цэлебраваць св. Імшу ў інтэнцыі сумленных выбараў і добрай будучыні для народа

– Падчас казанняў уздымаць тэму выбараў, свядомага і адказанага ўдзелу ў іх вернікаў – згодна з Божым законам

– Рабіць рэпосты з нашай старонкі, пісаць ў сацсетках каментары, распаўсюдзіць інфармацыю аб кампаніі праз парафіяльныя групы ў Вайберы і сацсетках

– Размясціць на парафіяльных дошках абвестак інфармацыю аб кампаніі за сумленныя выбары.

Гэта і ёсць наша каталіцкая перадвыбарчая праграма – маліцца за сумленныя, свабодныя і справядлівыя выбары».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]