Акцыі ў падтрымку дэмакратычных зьменаў працягваюць адбывацца ў розных гарадах сьвету.
Акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі ў Беларусі і ў падтрымку дэмакратычных зьменаў працягваюць адбывацца ў розных гарадах сьвету, паведамляе «Радыё Свабода».
Кракаў
У Кракаве адбылася акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю, паведамляе Аляксей Маско. Нягледзячы на дождж, на акцыю прыйшло каля 100 чалавек – акрамя беларусаў і неабыякавыя палякі. Пратэстоўцы скандавалі «Жыве Беларусь!», на плякатах былі напісы «Я/Мы 97%» і заклікі да міліцыі стаць на бок народу, усім быў даступны адкрыты мікрафон. Арганізатары абвясьцілі аб стварэньні ў Кракаве беларускай некамэрцыйнай арганізацыі для аб'яднаньня шматлікай супольнасьці беларусаў гораду.
Бэрлін
Акцыя беларускай салідарнасьці ў Бэрліне праходзіла адначасова і пад бел-чырвона-белымі, і пад дзяржаўнымі сьцягамі. На плякатах надпісы: «Страх зьядае душу», «Верым. Можам. Пераможам», «Я ганаруся кожным беларусам, які кажа сыстэме НЕ». Удзельнікі намалявалі на сваіх процівірусных масках крыжы на месцы вуснаў, што сымбалізавала стан свабоды слова ў Беларусі.
Post udostępniony przez @weare97_berlin Lip 18, 2020 o 5:57 PDT
Post udostępniony przez @weare97_berlin Lip 18, 2020 o 6:00 PDT
Post udostępniony przez @weare97_berlin Lip 18, 2020 o 6:16 PDT
Барсэлёна
У Барсэлёне беларусы правялі пікет салідарнасьці з суайчыньнікамі, бо ўлады не дазволілі рабіць паўмаштабны мітынг, праз новую ўспышку тут каранавірусу. Удзельнікі падпісалі паштоўкі палітвязьням, якія дашлюць у Беларусь.
Беласток
18 ліпеня ў Беластоку, у Польшчы, прайшоў чарговы мітынг салідарнасьці і супраць рэпрэсіяў у Беларусі.