Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Святлана як сімвал пераменаў

23.07.2020 политика
Святлана як сімвал пераменаў

Шматлюдны пікет за Ціханоўскую ў Горадні.

У Горадні ідзе пікет у падтрымку кандыдаткі на пасаду прэзідэнта Святланы Ціханоўскай. Натоўп прыхільнікаў пераменаў у гарадзенскім Каложскім парку расце, паведамляе «Белсат».

Плакаты на выбарчым пікеце Ціханоўскай у Горадні, 23 ліпеня. Фота: «Белсат»

У другой палове акцыі гарадзенцы атрымалі доступ да адкрытага мікрафону. Кажуць пра тое, што ім надакучыў Лукашэнка, што вераць у дабрабыт толькі пасля змены ўлады.

«Просім міліцыю і спецслужбы не выконваць злачынных загадаў, а пагона адкласці да 10 жніўня», – гучыць з мікрафону.

«Нам не хапае грошай на тое, каб пракарміць дзяцей, таму мужчыны вымушаныя ехаць за мяжу, бо тут не заробіш на сям’ю», – скардзіцца іншая асоба.

«Я за чэсныя выбары». Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат» Мастак Яраслаў Кірвель, якога 29 траўня затрымалі разам з Ціханоўскім, падарыў малюнак пенсіянерцы Галіне Андрэйчык. Фота: «Белсат» На фота пенсіянерка Галіна Андрэйчык з блогерам Сяргеем Ціханоўскім. Фота: «Белсат»

Малады мастак Яраслаў Кірвель, якога 29 траўня затрымалі разам з блогерам Сяргеем Ціханоўскім і прадстаўнікамі яго каманды падарыў малюнак пенсіянерцы Галіне Андрэйчык дзе яна разам з Сяргеем Ціханоўскім.

Прыйшлі прадстаўнікі 97%. Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

Выбарчую імпрэзу ладзяць давераныя асобы кандыдаткі Мікалай Салянік, Яўген Амплееў, Павал Мількоўскі.

Больш за 1000 асобаў на мітынгу ў Горадні 23 ліпеня. Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

Мерапрыемства распачалося а 17-ай гадзіне і будзе працягвацца да 22-ой гадзіны.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]