Рэцэпт зусім кароткі.
Чытач Telegram-каналу «Баста!» прапануе свой рэцэпт змагання з прусаком:
У Драздах жыве прусак
І ня вывесці ж ніяк,
Смокча кроў усёй краіны
І ўсім кажа што нявінны.
Што рабіць, як ратавацца,
Як з навалаю змагацца?
Які дуст і дзе набыць
Каб вусатага згубіць?
Вось маё вам меркаванне:
Дапаможа нам паўстанне!
Шмат разоў дапамагала,
Як губіла нас навала.
А рэцэпт зусім кароткі:
зевяноста сем адсоткаў -
І прусак сыйдзе з Драздоў,
Будзе пасьвіць зноў кароў.