Зараз у Воршы праходзіць пікет.
Падчас пікету ў Воршы Святлана Ціханоўская звярнулася да гараджанаў па-беларуску.
«Прывітанне, Ворша! Вітаю вас, сябры!
Я хачу сказаць некалькі слоў тут, у Воршы, менавіта па-беларуску, таму што гэты горад беларусы заўсёды згадваюць з гонарам. Нас падзяляюць на Захад і Ўсход. Нас падзяляюць, каб раз’яднаць. Але ва ўсіх нас адзіная мэта – новыя сумленныя выбары. Мы паедзем па ўсёй краіне, убачым уласнымі вачыма і пацвердзім 9 жніўня, што жыве Беларусь!»