Палітычны зняволены Аляксандр Фядута, які ўтрымліваецца ў следчым ізалятары КДБ, пачаў знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы.
1 красавіка вядомага палітолага і літаратуразнаўцу, які падчас прэзідэнцкіх выбараў быў у камандзе кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, наведала адвакат, паведамляе Радыё Рацыя.
Па словах жонкі Фядуты, Марыны, у змяненні меры стрымання на падпіску аб нявыездзе яе мужу адмоўлена:
– З крымінальнай справай ён знаёміцца з сённяшняга дня. У матэрыялах справы 25 тамоў і там шмат чаго напісана. Не ведаю я, ці прызнаваў ён сябе вінаватым ці не. Хадайніцтвы па змякчэнні меры стрымання не былі задаволеныя. Ён трымаецца, але што тут казаць – сітуацыя невясёлая, на добрае ён не спадзяецца.
Спачатку Аляксандр Фядута абвінавачваўся ў арганізацыі "масавых беспарадкаў" 19 снежня 2010 года ў Мінску. Але 30 сакавіка яму і яшчэ пяці фігурантам справы следствам было прад’яўлена новае абвінавачванне – у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак. Санкцыі па гэтым артыкуле Крымінальнага кодэкса носяць менш жорсткі характар, чым па артыкуле аб масавых беспарадках.