Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Мікалай Радзівіл Сіротка: Што вядома пра дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ

02.08.2020 общество
Мікалай Радзівіл Сіротка: Што вядома пра дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ

Знакаміты беларус нарадзіўся 471 гад таму.

Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка, дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, мецэнат, пісьменнік. Сын Мікалая Радзівіла Чорнага нарадзіўся 2 жніўся 1549 года, піша сайт jivebelarus.net. Пачатковую адукацыю атрымаў у Лукішках пад Вільняй і ў Нясвіжы. З 1563 вучыўся ва універсітэтах Страсбурга і Цюбінгена, наведаў Цюрых, Мілан, Падую, Рым, сустракаўся з імператарам Максімілянам II. папам Піем V. У 1567 атрымаў у спадчыну вялікія бацькавы маёнткі, стаў апекуном малодшых братоў і сясцёр. Удзельнік Лівонскай вайны 1558-1583: у 1567 узначаліў уласны атрад у Радашковіцкай аперацыі, у 1568 удзельнічаў у аблозе Улы. У час заключэння Люблінскай уніі 1569, як і большасць паноў ВКЛ адмаўляўся прысягаць каралю Жыгімонту II Аўгусту са сваіх маёнткаў на Падляшшы і зрабіў гэта толькі пад пагрозай іх канфіскацыі. Адыход ад палітыкі сабатажу каралеўскага плана уніі і ўдзел у Лівонскай вайне прынеслі Мікалаю Сіротцы ў 1569 годнасць маршалка надворнага ВКЛ. Радзівіл Сіротка

1 ліпеня 1569 ён падпісаў акт Люблінскай уніі. Пасля смерці Жыгімонта II Аўгуста на з'ездзе сенатараў у Кнышыне ў 1572 Мікалай Сіротка заявіў, што літвіны будуць дамагацца звароту ВКЛ Падляшша. Валыні, Брацлаўшчыны і Кіеўшчыны. У 1573 быў у складзе дэлегацыі ў Парыж, каб запрасіць на трон Генрыка Валёзу. З 1574 Р. пачаў контррэфармацыйную дзейнасць: даваў сродкі для скупкі пратэстанцкай літаратуры (у т.л. Брэсцкай бібліі). Падтрымліваў праваслаўныя цэрквы, але больш клапаціўся пра пабудову касцёлаў. З уцёкамі Генрыка Валёзы (1574) зноў падтрымліваў кандыдатуру Эрнеста Габсбурга на трон Рэчы Паспалітай, але пасля паразумеўся са Стафанам Баторыем.

У час ваеннай кампаніі 1579 разам з братам Альбрыхтам прывёў уласны атрад пад Свір, удзельнічаў у аблозе Полацка, дзе быў паранены. За ўдзел у кампаніі прызначаны маршалкам вялікім ВКЛ (1579). У 1581 г. удзельнічаў у аблозе Пскова. У 1582 г. выехаў у Італію, адкуль у 1583 рушыў як пілігрым у Святую Зямлю, наведаў Крыт, Кіпр, Сірыю, Палесціну, Егіпет. Падарожжа апісаў у кн. "Пэрэгрынацыя" (на лацінскай мове; Бранева. 1601), якая была перакладзена на многія еўрапейскія мовы і вытрымала каля 20 выданняў. Пасля звароту на радзіму прысвяціў сябе рэлігійным справам і разбудове рэзідэнцыі і Нясвіжа. У 1586 адмовіўся ад пасады маршалка вялікага ВКЛ на карысць свайго брата Альбрыхта і атрымаў урад кашталяна трокскага. У 1590 прызначаны на пасаду ваяводы трокскага. У 1591 на Віленскай канвакацыі разам з іншымі сенатарамі ВКЛ выступіў супраць намінацыі свайго брата Юрыя на пасаду кракаўскага біскупа, каб біскупам у Вільні не быў прызначаны паляк. Удзельнічаў у задушэнні паўстання Налівайкі 1594-1596. Падтрымаў заключэнне Брэсцкай уніі 1596. быў адным з 3 каралеўскіх паслоў на сабор у Брэсце. У 1604 прызначаны ваяводам віленскім. Разам з іншымі лідэрамі ВКЛ выступаў супраць падтрымкі Лжэдзмітрыя I і ўмяшання ва ўнутраныя справы Масквы, супраць вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609-1618.

У ВКЛ Мікалай Сіротка валодаў буйнейшымі латыфундыямі. Ад бацькі да яго перайшлі Нясвіж, Ліпск, Лахва, Шацк, Свержань і інш. разам з тытулам князя "на Алыцы і Нясвіжы". Ад маці атрымаў Шыдловец у Польшчы разам з тытулам графа. Па завяшчанні ад стрыечнага брата Ю.Іллініча ў 1568 атрымаў Мірскае графства, Зэльву i Дворышча (Лідскі павета), Чарнаўчыны і Бялую (Брэсцкае ваяводства). Пасля падзелу маёнткаў жонкі з яе сёстрамі да яго перайшлі Дзераўная з Хотавам і Востравам (Мінскае ваяводства), Пацейкі (Навагрудскае ваяводства), Жодзішкі (Ашмянскі павет). Жыгімонт II Аўгуст падараваў яму Крожы на Жмудзі, Жыгімонт III Ваза - Грэск. Шмат маёнткаў купіў, у т.л. Салтанаўшчыну, Затур’ю, Кунасу, Мікалаеўшчыну, Магільна, Гарадзею, Гавязну і інш., што значна павялічыла Нясвіжскае княства.

Разам з братамі Станіславам і Альбрыхтам стварыў у 1586 Нясвіжскую, Клецкую і Алыцкую ардынацыі, стаў 1-м нясвіжскім ардынатам. У 1579 выйшаў прывілей на самакіраванне г. Міру. Па яго хадайніцтве ў 1586 Стафан Баторый даў Нясвіжу магдэбургскае права. З ліку першых у многіх маёнтках правёў валочную памеру. Запрашаў з-за мяжы таленавітых архітэктараў (Дж.М. Бернардоні), ліцейшчыкаў (Г. Мольтцфельд), рамеснікаў. Фундаваў касцёлы і шпіталі ў Нясвіжы, Дуброве, Чарнаўчыцах, Міры, Свержані, Бялай. Збудаваў замкі ў Бялай і Нясвіжы (сабраў там галерэю партрэтаў, бібліятэкуку, збраёўню), Нясвіжскі езуіцкі кааегіум, Нясвіжскі кляштар бенедыкцінак, Нясвіжскі кляштар бернардзінцаў (разам з жонкай), заклаў парк у Альбе (пад Нясвіжам). Па ініцыятыве Мікалая Сіроткі і за яго кошт выдадзена 1-я дакладная карта ВКЛ (каля 1603, захавалася 2-е выд., Амстэрдам, 1613). У шлюбе з Эльжбетай Яўфіміяй Вішнявецкай меў 3 дачок, сыноў Мікалая, Яна Юрыя, Альбрыхта Уладзіслава, Крыштофа Мікалая, Жыгімонта Караля, Аляксандра Людвіка.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]