Ён быў затрыманы падчас стрыму з вуліцы.
У Менску затрыманы відэаблогер Мікалай Маслоўскі, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, паведамляе «Радыё Рацыя».
Маслоўскі, які вядзе ў тэлеграм-канале старонку «Беларусь ЗА перамены», быў затрыманы падчас стрыму з вуліцы, дзе збіраўся пагаварыць з мінчанамі з нагоды фатаграфавання запоўненага бюлетэня на будучых прэзідэнцкіх выбарах.
Да Маслоўскага падышлі невядомыя і прапанавалі прайсці з імі.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, зараз Маслоўскі знаходзіцца ў сталічным цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.