Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Культпратэст: літоўскія музыкi падтрымалi беларусаў

04.08.2020 политика
Культпратэст: літоўскія музыкi падтрымалi беларусаў

Яны падтрымалі беларускі народ у барацьбе за мірныя дэмакратычныя перамены.

У межах акцыі беларускіх творцаў “Культпратэст”, адныя з самых вядомых літоўскіх музыкаў, у тым ліку легенды літоўскага року, выказаліся на конт падзей у Беларусі. Яны падтрымалі беларускую творчую інтэлігенцыю і беларускі народ у барацьбе за мірныя дэмакратычныя перамены і выказалі свае словы падтрымкі.

Свае словы салідарнасць выказалі:

Андрус Мамантавас (Andrius Mamontovas) - рок-музыка, аўтар песень, музычны прадзюсар і акцёр. Заснавальнік і франтмэн легендарнага літоўскага рок-гурта “Foje”. Арганізатар Дня вулічнай музыкі ў Менску ў 2011 годзе. Сярод іншага, спяваў разам з Лявонам Вольскім на канцэрце ў Вільні, калі беларускі музыка быў пад забаронай у Беларусі.

Альгірдас Каўшпедас (Algirdas Kaušpėdas) – легендарны рок-музыка, былы лідар культавага рок-гурта “Antis”, а зараз “KAnDIs”, адзін з ініцыятараў літоўскага незалежніцкага руху “Саюдзіс” (Sąjūdis).

Макс Мелман і Алег Аляксееў - музыкі літоўскага гурта “Біплан” (“Biplan”), якія, сярод іншага, запісалі сваю песню “Amore” на беларускай мове. Спявалі разам з Лявонам Вольскім у кліпе “Спявайце”.

Юліюс Алексавас (Julijus Aleksovas) – вакаліст літоўскага рок-гурта “Colours of Bubbles”.

Юрга Шэдуйкітэ (сцэнічнае імя Jurga) – літоўская спявачка і акторка, прысвяціла беларусам песню.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]