Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Расіі прададуць «у нагрузку» да «Азоту» «Хімвалакно»

Расіі прададуць «у нагрузку» да «Азоту» «Хімвалакно»

Гродзенскае «Хімвалакно» далучаюць да «Азоту» – такое рашэнне прынялі пасля тайнага галасавання на пазачарговым сходзе акцыянераў.

Крыніца з “Гродна-Азот” паведаміла, што ініцыятыва пра зліццё двух магутных і горадаўтваральных прадпрыемстваў сыходзіла ад Савета Міністраў і канцэрна “Белнафтахім”. Такім чынам, кіраўніцтва нафтахімічнай прамысловасці спадзяецца павысіць эфектыўнасць працы “Хімвалакна”, бо прадпрыемства апошнія гады мела сур’ёзныя запазычанасці перад пастаўшчыкамі, банкамі і дзяржавай. Чыноўнікі палічылі, што выцягнуць стратнае прадпрыемства мусіць больш магутны і паспяховы канцэрн “Азот”, які, дарэчы, прадае сыравіну для вытворчасці хімічнай прадукцыі, паведамляе Радыё Рацыя.

Аднак ёсць і іншыя прычыны аб’яднання. Паводле працаўніка карпаратыўнай газеты “Гродзенскі хімік”, акцыянеры абмяркоўвалі таксама стратэгічныя планы: продаж акцыяў інвестарам ужо аб’яднанага прадпрыемства. “Не першы год ходзяць чуткі пра тое, што акцыі будуць выкупляць расійцы. Аднак ім наўрад ці патрэбна стратнае і, па сутнасці, ужо закінутае “Хімвалакно” – занадта шмат сродкаў трэба ўкласці ў мадэрнізацыю. Таму інвестарам больш цікавы “Азот”, але дзяржава хоча схітрыць і разам з прыбытковым прадпрыемствам прадаць акцыі яшчэ і стратнага”, – распавёў суразмоўца.

Цікава, што ў 2008 годзе гэтаксама аб’ядналі Наваполацкія прадпрыемствы “Нафтан” і “Палімер”. Праз некаторы час агучылі прычыны зліцця. “Нафтан” былі гатовыя забраць, а “Палімер” – не, – тлумачыў Лукашэнка. – Але я сказаў: не, гэта прычэп, зроблены не намі. Але там таксама працуюць людзі, яны і далей мусяць застацца на сваіх месцах”.

Інвестыцыйны кансультант і аналітык Міхаіл Бараздзін лічыць, што аб’яднаныя прадпрыемствы менш прывабныя для інвестараў. “Па-першае, гэта прыкладна 11 тысяч працаўнікоў, якіх не дазволяць звальняць – паставяць гэта адной з умоваў для інвестараў. Па-другое, “Азот” – найбуйнейшы спажывец прыроднага газу ў краіне, але і “Хімвалакно” таксама цягне шмат энергарэсурсаў. Усё гэта моцныя чыннікі для выгаднага супрацоўніцтва. На такія ўмовы пагодзіцца, бадай, толькі расійскі інвестар, які мае моцную падтрымку ў Крамлі, здольны рэгуляваць звышпатрабаванні беларускіх уладаў”, – лічыць эксперт.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]