Алесь Міхалевіч паглядзеў фільм са сва іх допытаў і здзівіўся. Такога кандыдат у прэзідэнты не чакаў.
4 красавіка Генпракуратура паказала відэастужку з допытаў Алеся Міхалевіча ў СІЗА КДБ. Праваахоўнікі адзначылі, што палітык не скардзіўся на катаванні, паводзіўся вельмі спакойна і сам прапаноўваў супрацу.
Міхалевіч: "Мяне здзівіла, што яны паказалі змантаваны фільм з розных кавалкаў тых сустрэч, якія адбываліся ў аператыўных супрацоўнікаў са мной пасля таго, як мяне змусілі сустракацца з аператыўнымі супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі".
Міхалевіч кажа, што допыты яго ладзіліся па класічнай схеме "добры следчы — злы следчы". Кадры, апублікаваныя 4 красавіка, рабіліся акурат з "добрым следчым", адзначае палітык.
Што ж да катаванняў, то Міхалевіч адзначае, што не было прамога збіцця падследных. Па яго словах, следчыя стараюцца пазбегнуць цялесных пашкоджанняў, якія можна зняць і зафіксаваць.
Еўрарадыё пацікавілася, чаму палітык кажа кадэбістам, што можа быць патрэбным для спецслужбаў.
Міхалевіч: "Я пачаў гульню з КДБ па іх правілах. Пры гэтым абсалютна бачна, што я адмаўляюся ад падпісвання дакументаў, падпісвання супрацоўніцта. Мяне вымусілі падпісаць паперу пра супрацоўніцтва, як патэнцыйную магчымасць выйсці на свабоду. Гэта такая гульня з КДБ, дзе па выніках я спадзяваўся выйсці на свабоду і распавесці пра ўсё, што там творыцца".
Магчыма, самы дзіўны момант у відэастужцы — той, дзе Міхалевіч застаецца адзін і пачынае напяваць песню. Сам палітык дае такое тлумачэнне:
Міхалевіч: "Гэта момант, калі супрацоўнік заставаўся ў кабінеце. Перад гэтым мы размаўлялі пра тое, што на прагулках ставяць шансон, жахлівыя песні пра зону, Магадан. І тады я напяваю гэтую песню "Владимирский централ" і смяюся, што нават у Камітэце слухаюць такую музыку".
Міхалевіч адзначае, што відэанарэзка з яго допытаў моцна змантаваная. Як доказ гэтага ён звяртае ўвагу на колер свайго швэдра, які вельмі часта змяняецца.
09.06.2026
Эксперты назвали трейдера Сергея Буканова одним из самых авторитетных участников профессионального сообщества
09.06.2026
Украинские бойцы штурмового полка «Code 9.2» за неделю уничтожили 110 единиц техники оккупантов в глубоком тылу
08.06.2026
В Литве супружеская пара хранила в подполе хозпостройки беларусские сигареты на 76 тысяч евро