Епископ Витебский сделал обращение в связи с протестами.
Епископ Витебский Олег Буткевич сделал обращение в связи с массовыми протестами в Беларуси после президентских выборов 9 августа, пишет tut.by.
Глава католической епархии отмечает, что на этих выборах был «не цалкам карэктны падлік галасоў»:
«Наша краіна перажывае не самы лёгкі час сваёй гісторыі. Чарговыя выбары выклікалі ў нашым грамадстве крызіс, у які выліліся напружанасць перадвыбарчай кампаніі і, усё ж такі, не цалкам карэктны падлік галасоў. Аднак кожны крызіс побач з балючасцю яго працэсу заўсёды хавае ў сабе пазітыўны патэнцыял зменаў на лепшае. Як яго раскрыць? Напэўна, гэта не адбудзецца на шляху гвалту і нянавісці. Пабудаваныя на крыві сістэмы ў гісторыі ніколі не былі трывалымі, а Справядлівасць заўсёды вяртала здзейсненае тым, хто пераступаў усялякія людскія (не кажучы ўжо пра Божыя!) нормы».
Епископ считает, что в этой ситуации «трэба шукаць праўду»:
«Таму выйсце толькі адно — трэба шукаць праўду! Гэта важна, каб быць пэўным, што абараняю менавіта праўду, а не падман. І трэба ведаць, што праўды напэўна не будзе там, дзе ёсць гвалт. Трэба размаўляць і мець добрую волю пачуць адно аднаго! Калі хочам будаваць цывілізаваную краіну, то і сродкі вырашэння канфліктаў у нас няхай будуць цывілізаваныя. Няхай Бог будзе нам у гэтым дапамогай, бо Ён ведае, што дабро заўсёды мацнейшае за зло. Варта, каб кожны з нас сёння пра гэта памятаў».
Олег Буткевич призывает всех к здравому смыслу, а верующих еще просит молиться за Беларусь:
«Зразумела, што мы не жывем у ідэальным свеце. І ніхто не жыве ў ім, але заўсёды можна даць шанец разважлівасці і здароваму розуму. Заўсёды! Да гэтай разважлівасці заклікаю сёння кожнага, хто жыве ў Беларусі. Як вядома, эмоцыі нікому і ніколі не былі яшчэ добрым дарадчыкам, а вось ахвяры яны могуць сабраць шматлікія. Гэтага ні ў якім выпадку нельга дапусціць! Таму скіроўваю гарачую просьбу да ўсіх веруючых людзей, перадусім да католікаў, аб малітве за нашу краіну».