У Саборы і перад статуяй Пакрова Багародзіцы ажыццяўляецаа бесперапынная малітва.
У Гародні з 13-га жніўня штогадзіны гучыць вялікі звон Свята-Пакроўскага праваслаўнага Сабора. Пра гэта «Радыё Рацыя» паведаміў настаяцель Свята-Пакроўскага сабора протаіерэй Георгій Рой.
Гучанне вялікага звону Пакроўскага сабору ў Гародні ў знак закліку да міру і згоды ў Беларусі. Перапынення неапраўданага гвалту, жорсткага збіцця людзей, бесчалавечных катаванняў. За перапыненне ўсялякіх правакацый.
За салідарнасць з сем’ямі, якія не могуць даведацца, дзе знаходзяцца іх блізкія. За салідарнасць з невінавата арыштаванымі. За спачуванне параненым і знявечаным. У падтрымку блізкім загінулых.
У Саборы і перад статуяй Пакрова Багародзіцы будзе ажыццяўляцца бесперапынная малітва.