Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Другі дзень вернікі розных канфесій моляцца за Беларусь у цэнтры Мінска

14.08.2020 общество
Другі дзень вернікі розных канфесій моляцца за Беларусь у цэнтры Мінска

На плошчы Свабоды прысутнічалі лідары і вернікі праваслаўнай, каталіцкай, грэка-каталіцкай і пратэстанцкай цэркваў.

«Лукашэнка не баіцца Бога, ён не асвячае Бога ў сваім сэрцы і сваім розуме», – такімі словамі распачалася міжканфесійная малітва на Плошчы Свабоды ў Мінску. На ёй прысутнічалі лідары і вернікі праваслаўнай, каталіцкай, грэка-каталіцкай і пратэстанцкай цэркваў, піша «Новы час».

У «Фэйсбуку» 12 жніўня праваслаўны святар Аляксандр Шрамко анансаваў хрэсны ход па вуліцах Мінску для вернікаў розных канфесій, дзе усім разам можна памаліцца за спыненне гвалту ў Беларусі. Вернікі падтрымалі ініцыятыву і вырашылі штодня а 13 гадзіне збірацца на плошчы Свабоды для сумеснай малітвы і хрэснага ходу.

Каля Ратушы сабралася каля 200 вернікаў. Людзі прынеслі з сабой іконы, крыжы, Бібліі і кветкі.

«Гістарычна было так: святары маглі прыходзіць да цароў, калі тыя парушалі закон, – казаў прадстаўнік царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў Тарас Цялькоўскі

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]