Пример другим руководителям предприятий.
«Лидское пиво» опубликовало у себя на сайте официальное обращение в поддержку мирных протестов, а также рассказало, что продолжает работу, чтобы обеспечить граждан «напитками жизненной необходимости» - в частности, водой.
Приводим текст обращения.
«Калектыў «Лідскага піва» занепакоены падзеямі, якія адбываюцца ў Беларусі. Кампанія выказвае салідарнасць з грамадзянамі, якія імкнуцца мірным шляхам вырашыць супярэчнасці, што ўзніклі ў беларускім грамадстве.
«Адзін з прынцыпаў Olvi Group ва ўсіх краінах, дзе прадстаўлены канцэрн, – неўмяшанне ў палітыку. Гэты прынцып зафіксаваны ў групавым Кодэксе. Разам з тым, у аснове Кодэкса ляжыць і непарушны прынцып захавання правоў чалавека. Таму мы салідарныя з кожным мірным беларусам, які адкрыта заяўляе пра сваю грамадзянскую пазіцыю, просіць спыніць гвалт і вярнуцца ў прававое поле.
Вытворчасць кампаніі працуе ў штатным рэжыме ў мэтах забеспячэння грамадзян напоямі жыццёвай неабходнасці (у прыватнасці, пітной вадой). У дадзены момант мы прыпынілі рэкламныя і іміджавыя праекты. Мы вернемся да камунікацыі, калі на парадку дня не будзе настолькі востра стаяць пытанне выканання базавых правоў і свабод людзей.
Мы шчыра верым, што адкрыты дыялог і сінэргія намаганняў усіх грамадскіх інстытутаў дасць магчымасць дапамагчы пацярпелым і пераадолець сацыяльны крызіс».