Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Рэжысёр парадаў на 3 Ліпеня вяртае ўзнагароды і званні ў знак пратэсту

19.08.2020 политика
Рэжысёр парадаў на 3 Ліпеня вяртае ўзнагароды і званні ў знак пратэсту

«Цынізм улады зашкальвае».

Вячаслаў Панін — мастацкі кіраўнік Маладзёжнага тэатра эстрады. Таксама ён ажыццяўляў пастаноўку масавых дзяржаўных святаў, напрыклад, парадаў на 3 Ліпеня, адкрыцця Чэмпіяната свету па хакеі ў Мінску, піша «Наша ніва».

У сувязі з апошнімі палітычнымі падзеямі Вячаслаў Панін апублікаваў рэзкі ліст. Нагодай для яго стала масавае ганараванне ўрадавымі ўзнагародамі сілавікоў.

«Цынізм улады зашкальвае. Прызнаюся, гэта абразліва для мяне. Я не хачу стаяць у адным шэрагу з людзьмі, якія ўчора знішчалі і калечылі мой народ. Я выходжу з гэтага шэрагу, — піша Панін.

Я раблю крок наперад і станаўлюся ў адзін шэраг з Латушкам і ўсімі купалаўцамі, людзьмі сумленнымі, прынцыповымі і сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны.

Я вяртаю ўлады гэтую купку, як іх іранічна называла Фаіна Ранеўская, «пахавальных прыладаў». У кантэксце сённяшняга дня гэтая іронія набывае падвойны злавесны сэнс.

Я вяртаю званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў», медаль Францыска Скарыны і іншыя менш значныя медалі і знакі адрознення. Гэта мой грамадзянскі ўчынак і іначай у дадзеным выпадку я паступіць не магу.

І яшчэ таму, што патрыятызм для мяне не пусты грукат ідэалагічнай бразготкі, а адказнасць і павага да свайго народа.

Я ні ў якім разе не заклікаю пераймаць мой прыклад, але разам з катамі я не магу і не хачу знаходзіцца ў адным шэрагу. Знакі адрознення і дакументы на ўзнагароды я вярну ў Міністэрства культуры ў найбліжэйшы час.

Грамадзянін сваёй краіны Вячаслаў Панін».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]