Мясцовыя ўлады правялі акцыі салідарнасці з беларускай нацыяй.
Улады 10 украінскіх гарадоў вывесілі бел-чырвона-белыя сьцягі як афіцыйныя на мачты каля будынкаў гарадcкіх рад, перадае nn.by.
Акцыя салідарнасці адбылася ў тых гарадах, дзе мясцовыя рады ачольваюць прадстаўнікі партыі «Свабода».
«Мы бачым, што ў Беларусі пачала фармавацца нацыя, якая змагаецца за сваю будучыню. Гэтая акцыя — знак салідарнасці з беларускім народам, а не з кіраўніцтвам краіны. Мы за тое, каб беларускі народ самастойна вызначаў свой лёс. За тое, каб не было крыві і адбыліся датэрміновыя выбары, каб беларусы маглі сапраўды самастойна вызначыцца», — сказаў намеснік мэра Хмяльніцкага Уладзімір Ганчарук.