Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Нумар «Свободных новостей» таксама адмовіліся друкаваць

25.08.2020 политика
Нумар «Свободных новостей» таксама адмовіліся друкаваць

Амаль усе незалежныя папяровыя выданні Беларусi не дайшлі да чытачоў.

Адно з найстарэйшых незалежных выданняў краіны, газета «Свабодныя навіны», таксама не дайшло да чытачоў. Пра гэта паведаміў nn.by галоўны рэдактар газеты Васіль Зданюк.

«Афіцыйнага адказу няма, але гэта тое самае, з чым сутыкнуліся «Народная воля», «Камсамольская праўда», «Белгазета». Сказалі, што абсталяванне патрабуе рамонту. Друкаваць у Беларусі не варыянт. А рабіць за мяжой, як «Народная воля»… Не ведаю, гэты шлях таксама можна лёгка перакрыць. Рашэнне прымаецца ж не ў Доме друку, а вышэй», — сказаў Зданюк.

На гэтым і мінулым тыдні амаль усе незалежныя папяровыя выданні, што маюць дамову з Домам друку, сутыкнуліся з праблемамі і не дайшлі да чытачоў.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]