Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Рэдактар Дзятлаўскай райгазеты – супраць фальсіфікацый выбараў

27.08.2020 политика
Рэдактар Дзятлаўскай райгазеты – супраць фальсіфікацый выбараў

Андрэй Сатараў звольніўся з рэдакцыі ў знак пратэсту.

На сайце дзятлаўскай раённай газеты «Перамога» не стаяць прозвішчы рэдактара і намесніка рэдактара газеты.

Рэдактар газеты Андрэй Сатараў звольніўся з рэдакцыі. Адной з галоўных прычын звальнення стала тое, што ён адмовіўся ўдзельнічаць у рабоце Дзятлаўскай раённай выбарчай камісіі. Андрэй Сатараў так і сказаў, што ён не можа ашукваць выбарцаў і фальсіфікаваць выбары, паведамляе «Радыё Рацыя».

Намеснік галоўнага рэдактара Іна Яўсейчык таксама не пажадала працягваць свой кантракт з рэдакцыяй і звольнілася. Галоўны бухгалтар рэдакцыі Наталля Лянцэвіч прымала ўдзел у пікеце салідарнасці супраць фальсіфікацыі выбараў. Яна таксама трапіла ў няміласць мясцовых вертыкальшчыкаў. Але жанчына сказала ў райвыканкаме, што можа звольніцца ў любы час, нават не будзе забіраць з рэдакцыі сваю працоўную кніжку.

Дарэчы, афіцыйных вынікаў выбараў з Дзятлаўскай раённай выбарчай камісіі яшчэ ніхто не прадаставіў для друкавання ў райгазеце «Перамога». Па Дзятлаве ходзяць чуткі, што там так сфальсіфікавалі выбары, што Лукашэнку «налічылі» аж 90 працэнтаў. Хаця ў Дзятлаве большасць выбарцаў галасавалі за Святлану Ціханоўскую.

фота: racyja.com
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]