Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Чатыры мілыя эпізоды сённяшняга Маршу жанчын у Мeнску

29.08.2020 политика
Чатыры мілыя эпізоды сённяшняга Маршу жанчын у Мeнску

Сёння ў Менску прайшоў Гранд-парад жаночых міратворчых сіл.

1) Сівая жанчына гадоў 75-ці на 2-м паверсе дома над "Лянком" увесь час, пакуль ішло шэсце, апладзіравала людзям лапкамі свайго белага пудзеля.

2) Фурор у жаночай дэманстрацыі выклікаў атлетычны мужчына з голым торсам, бел-чырвона-белым сцягам і коцікам у руках у доме на праспекце каля Акадэміі міліцыі.

3) Жанчыне гадоў 80-ці ў халаце, што вітала людзей з пятага паверха на вуліцы Дарашэвіча, скандавалі "Бабуля! Бабуля!"

4) Мужчына, які выйшаў з ЦУМа, устаў на калені і пацалаваў руку 80-гадовай дэманстрантцы ў белым.

Такіх эпізодаў было больш. Гэта тыя, сведкам якіх быў карэспандэнт “Нашай Нiвы”.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]