Улада яўна аказалася ў разгубленасці.
Жаночыя маршы учора прайшлі ў многіх гарадах краіны. Найбольшы — у Мінску — сабраў больш за дзесяць тысяч чалавек, піша «Наша Ніва».
Сілавікі яўна былі ў разгубленасці: ні разагнаць, ні дэмаралізаваць удзельніц мірнага шэсця на чале з легендарнай Нінай Багінскай яны не змаглі.
Зусім неадэкватна выглядалі кінутыя супраць беларусак брутальныя аўтазакі, спецмашыны з калючым дротам і вадамёт.
Перагарадзіўшы жанчынам дарогу ў цэнтр, сілавікі справакавалі шматкіламетровае святочнае шэсце па горадзе. Жанчыны нібы вада прасочваліся праз ланцугі, кружлялі, мянялі маршрут — а ўрэшце прайшлі маршам па Багдановіча. Следам за імі сунуліся аўтазакі з амапаўцамі — жанчыны занялі вуліцу і не далі ім заехаць наўперад.
Падшыванцы, якія назіралі за шэсцем з вакна, ляпаючы па падваконні і скандуючы «Сыходзь!» на ўсё жыццё запомняць гэтую святочную бел-чырвона-белую калону, якая прарывае ланцуг сілавікоў.
Фото: «Наша Ніва»
Фото: «Наша Ніва»
Фото: tut.by
Фото: tut.by
Фото: «Наша Ніва»
25.06.2026
Зеленский: Украина будет превентивно бить по объектам, которые Московия использует для войны
24.06.2026
Франция, Германия, Польша, Великобритания и Италия согласовали пять ключевых приоритетов перед саммитом НАТО