Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Бітва пад Оршай: невядомыя факты

08.09.2020 общество
Бітва пад Оршай: невядомыя факты

За кошт чаго нашыя продкі атрымалі бліскучую перамогу над Масковіяй?

Перамагчы маскоўскае войска дапамаглi не гарматы, як раней лiчылi, а пяхота з аркебузамi. Пра гэта ў артыкуле на «Нашай Ніве» пiша кандыдат гiстарычных навук Алесь Казакоў.

У многiх падручнiках, навуковых працах i лiтаратурных творах апiсаная кульмiнацыя бiтвы пад Оршай 1514-га: падманны манеўр, з дапамогай якога найвышэйшы гетман ВКЛ князь Канстанцiн Астрожскi завабiў ворага пад агонь схаванай артылерыi. Пад трапным абстрэлам маскоўскае войска кiнулася ўцякаць. Таму ў апiсаннях Аршанскай бiтвы гарматы занялi прыкметнае месца.

Першым пра артылерыю ВКЛ напiсаў у сваiм знакамiтым трактаце «Нататкi пра маскоўскiя справы» (Rerum Moscoviticarum Commentarii) iмперскi пасол Сiгiзмунд Герберштайн. Цiкава, што ў лацiнамоўным выданнi гэтай працы 1549 года аўтар пiша толькi пра гарматы, а ў нямецкамоўнай рэдакцыi 1557 года ён дадае, што разам з артылерыяй у кустах была схаваная яшчэ i пяхота.

Але лацiнская версiя мела шырэйшы распаўсюд, яе чыталi пазнейшыя гiсторыкi Мацей Стрыйкоўскi i Марцiн Бельскi i пяхоту Астрожскага сваёй увагай абмiнулi. Паспрабуем выправiць гiстарычную несправядлiвасць i паказаць яе рэальны ўнёсак у перамогу.

Колькi пяхоты было ў лiцвiнскiм войску?

Агульная колькасць сабраных пад загадам Астрожскага ваяроў была iстотна меншая за 35 тысяч, пра якiя звычайна паведамляецца. У рэальнасцi гетман меў, вiдаць, 16—17 тысяч войска. Гэта была не толькi лiцвiнская шляхта, але i наймiты. Пра памеры завербаванага ў Польшчы корпуса наймiтаў звесткi захавалiся. Улiчыўшы, што рэальная колькасць жаўнераў у найманых ротах была нiжэйшай за намiнальную i магчымыя страты ў ранейшых сутычках, колькасць кавалерыi можна ацанiць у 3 600 чалавек, а пяхоты — у 3 100.

Апроч таго, частка наймiтаў засталася з каралём i вялiкiм князем Жыгiмонтам у лагеры пад Барысавам. Гiсторыкi вызначалi памер гэтага атрада ў 4 тысячы чалавек. Хутчэй за ўсё, лiчба моцна завышаная, як i агульная колькасць войска ВКЛ. Пад Барысавам маглi застацца пару рот пяхоты, агулам 400—500 чалавек, i каля тысячы коннiкаў. А пад Оршу з Астрожскiм выправiлiся, такiм чынам, 14,5—16,5 тысячы. I пяхота складала пад 20% усяго войска — 2 600—2 700 чалавек.

Агнявая моц — 2100 ручнiц

Польскiя пяхотныя роты складалiся з жаўнераў рознага тыпу ўзбраення. Каля 80% ваяроў былi стралкамi. Астатнiя падзялялiся на капiйнiкаў i павезнiкаў (ваяроў з вялiкiмi шчытамiпавезамi). У канцы XV — пачатку XVI ст. адбылiся кардынальныя змены ва ўзбраеннi стралкоў: арбалет цалкам саступiў месца агняпальнай зброi — ручнiцы. Аддаючы распараджэнне на вярбоўку пяхоты для кампанii 1514 г., вялiкi князь Жыгiмонт патрабаваў, каб ваяры мелi ручнiцы добрай якасцi.

Такiм чынам, пяхота Астрожскага пад Оршай мела каля 2100 ручнiц.

Наколькi вялiкiм быў артылерыйскi парк гетмана, застаецца невядомым. На знакамiтай карцiне ананiмнага мастака «Бiтва пад Оршай» мы бачым 14 гармат. Аднак гэты мастацкi шэдэўр, створаны ў 1540-х, малапрыдатны для рэканструкцыi складу войскаў i ходу бiтвы[1]. Хоць колькасць у 14 ствалоў у прынцыпе праўдападобная.

Што пiсалi сучаснікі

У параўнаннi з iншымi бiтвамi той эпохi ва Усходняй Еўропе, хада Аршанскай бiтвы адлюстраваная ў крынiцах няблага. Аднак наяўных сведчанняў усё адно недастаткова, каб зрабiць дэталёвую бясспрэчную рэканструкцыю. I ўсё ж крынiцы дазваляюць нам ацанiць ролю артылерыi i пяхоты.

Пяхота была падзеленая i пастаўленая гетманам Астрожскiм у розных месцах. Мы можам меркаваць, што ў засадзе знаходзiлася значная колькасць пехацiнцаў, iначай iхняя стральба наўрад цi мела б вялiкi эфект. Каралеўскi сакратар Станiслаў Гурскi, апiсваючы бiтву, згадвае, што пяхота вяла агонь па непрыяцелю. Польскi хранiст Людвiк Дэцый падкрэслiвае, што пехацiнцы аказалiся вельмi карыснымi i нанеслi вялiкiя страты непрыяцелю. Папскi легат Якуб Пiза, якi ў той час быў у Вiльнi, у сваiм допiсе пра падрыхтоўку кампанii 1514 г. згадаў пра пешых жаўнераў i дадаў, што на iх долю выпадзе «асноўны цяжар вайны».

Цiкава пачытаць i сведчаннi пераможаных. Паведамленнi маскоўскiх летапiсаў пра бiтву бедныя на падрабязнасцi, але i ў iх знайшлося месца пяхоце. Афiцыйны маскоўскi летапiс кажа, што ў лiцвiнскiм войску былi людзi «з пiшчалямi», якiя «бiлi з лясоў вялiкага князя [Васiля III Маскоўскага] людзей». Дзеяннi артылерыi на полi бою згаданыя толькi ў сувязi з тым, што ад гарматнага ядра загiнуў адзiн з маскоўскiх ваяводаў Iван Цемка Растоўскi.

Што сказаў Астрожскi

Найцiкавейшае апiсанне бiтвы пакiнуў польскi тэарэтык вайсковай справы Станiслаў Сарнiцкi. Добрая палова яго тэксту, змешчанага ў трактаце «Гетманскiя кнiгi» (1570—1580я), прысвечана дзеянням пяхоты.

Паводле Сарнiцкага, пяхота ВКЛ стаяла ў баявых парадках за коннiцай i адыграла вырашальную ролю пры адбiццi атакi маскавiтаў з фланга i тылу. Спачатку жаўнеры нанеслi вялiкiя страты ворагу агнём з ручнiц, а затым дабiвалi яго халоднай зброяй. Сарнiцкi звяртае ўвагу на важную акалiчнасць: маскоўскiя вершнiкi былi абмежаваныя ў манеўры.

У сваёй працы Сарнiцкi цытуе самога гетмана Канстанцiна Астрожскага. Перамога пад Оршай у той дзень «залежала ад пешых», казаў князь.

Чатыры ядры за гадзiну

Не дзiва, што Сарнiцкi, як i iншыя аўтары, абмiнае ўвагай гарматы. На пачатку XVI ст. атрымала распаўсюд т. зв. класiчная артылерыя, якая прынцыпова не мянялася па канструкцыi i баявых якасцях да канца XIX ст. Гэта былi суцэльналiтыя бронзавыя рулi на лафетах з коламi. Стралялi яны жалезнымi ядрамi. У тую эпоху гармата магла зрабiць 4 стрэлы на гадзiну, калi не меней.

Малаiмаверна, што некалькi схаваных ад маскавiтаў гармат у бiтве пад Оршай паспелi даць больш за адзiн эфектыўны залп. Артылерыя толькi пачынала сiстэматычна i паспяхова выкарыстоўвацца ў палявых бiтвах у Еўропе i на Блiзкiм Усходзе. Прычым у асноўным — супраць маларухомых вялiкiх цэляў, накшталт шчыльных фармацый пяхоты. Дый значную шкоду можна было нанесцi хiба некалькiмi дзясяткамi гармат, як гэта адбылося ў бiтве пры Равене 1512-га.

Якiя ж магчымасцi давала тагачасная ручнiца?

На Захадзе яе называлi аркебузай. Гэта была металiчная руля з парахавой камерай на драўляным ложы. Важным удасканаленнем, якое зрабiла магчымым масавае выкарыстанне аркебузiраў у палявых бiтвах, стаў кнотавы замок. З яго дапамогай можна было падпальваць парахавы зарад, трымаючы ручнiцу абедзвюма рукамi. Гэта дазваляла цэлiцца з рук. Да вынаходнiцтва кнотавага замка аркебузiр адной рукой падносiў агонь да зараду. Трымаць цяжкую зброю другой рукой i цэлiцца было б складана.

Трапнасць i далёкасць стрэлу ручнiцы пачатку XVI ст. былi невысокiя. Найбольш эфектыўным быў масiраваны агонь з некалькiх дзясяткаў метраў. Праўда, адлегласць эфектыўнага стрэлу залежала ад таго, наколькі добра вораг быў абаронены даспехамі.

Адзiны шанец на перамогу

Асноваю маскоўскага войска, якое змагалася пад Оршай, была кавалерыя татарскага тыпу — конныя лучнiкi ў лёгкiх даспехах. Лёгкая коннiца мела перавагу ў манеўранасцi — яна магла iмгненна выйсцi з зоны знiшчальнага агню аркебуз — i ў хуткастрэльнасцi. Нават самы спрактыкаваны аркебузiр губляў каля хвiлiны на падрыхтоўку да наступнага стрэлу. Лучнiку патрабавалася некалькi секундаў.

Пяхота з агняпальнай зброяй мела найбольшыя шанцы перамагчы конных лучнікаў, заспеўшы ворага знянацку ў цесным месцы. Менавiта гэта i здарылася 8 верасня 1514 г.

Пакуль што застаецца загадкай, як Канстанцiн Астрожскi прымусiў ворага атакаваць менавiта там, дзе пяхота магла раскрыць свае баявыя якасцi напоўнiцу. Было б наiўна паверыць у прыгожую легенду пра падманныя ўцёкi, з дапамогай якiх коннiца ВКЛ завабiла маскавiтаў у засаду.

А што гарматы? Яны апраўдалi сваю прысутнасць на полi бою ўжо тым, што выпадкова забiлi маскоўскага ваяводу.

Перыяд эксперыментаў

Бiтва пад Оршай стаiць у адным шэрагу з многiмi тагачаснымi баталiямi ў Еўропе i на Блiзкiм Усходзе. Пачатак XVI ст. быў перыядам эксперыментаў з масавым прымяненнем ручной агняпальнай зброi ў адкрытым полi. Iспанскiя i нямецкiя аркебузiры даказвалi сваю эфектыўнасць на палях Iталii ў бiтвах пры Чэрыньёле (1503), Бiкоцы (1522) i Павii (1525), а асманскiя янычары — пры Чалдыране (1514), Марж-Дабiку (1516), Райданii (1516) i Мохачы (1526).

Цiкава, што ўдзельная вага агняпальнай пяхоты ў гэтых бiтвах была такой жа невялiкай, як i пад Оршай, але яна адыграла прыкметную ролю.

I калi б палявыя бiтвы ў войнах з Масквой былi часцейшыя, магчыма, мы мелi б яшчэ не адзiн падобны ўзор вайсковага мастацтва ў выкананні гетмана Астрожскага.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]