Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Беларуска прайшла па канаце над Ціхім акіянам зь бел-чырвона-белым сьцягам

09.09.2020 политика
Беларуска прайшла па канаце над Ціхім акіянам зь бел-чырвона-белым сьцягам

Катажына прайшла па канаце, нацягнутым на вышыні 34 мэтры, каб падтрымаць беларусаў.

Каб падтрымаць беларусаў, Катажына прайшла па канаце, нацягнутым на вышыні 34 мэтры над паверхняй Ціхага акіяну. Гэта адбылося ў Аўстраліі, паведамляе «Радыё Свабода».

«Я спадзяюся, што камусьці ў Беларусі ад гэтага хаця б на хвілінку стане сьвятлей, — тлумачыць Катажына свой учынак. — Сьцяг пашылі ўсёй беларускай дыяспарай. Як толькі спыталіся, адразу дзьве жанчыны прапанавалі дапамогу, запрасілі дахаты».

Катажына фізык. «Мадэлюю плязму ўнутры порыстых матэрыялаў, у асноўным для мэдычнага ўжываньня», — кажа яна пра сваю працу.

Яна зь Менску, у Аўстраліі вучылася, атрымала стыпэндыю і засталася ў дактарантуры.

«„Хайлайнінг“ — гэта хобі» — кажа яна. — Адна з разнавіднасьцяў «слаклайнінгу» — хаджэньня па тросе на вышыні, але над паверхняй зямлі альбо вады.

«Пра Беларусь думаю заўжды, — кажа дзяўчына. — Кладуся спаць па менскім часе, а ў Аўстраліі гэта ўжо ранак. Думаю — як дапамагчы, што зрабіць, абы толькі яны не здаліся. І пра тое, якія ж беларусы малайцы!»

Яна кажа, што ў Аўстраліі цяжка патлумачыць, што адбываецца ў Беларусі.

«Аўстралійцы вельмі добразычлівы народ, ім цяжка ўявіць маштаб гвалту, беззаконьня, — тлумачыць яна. — Я паказваю ня самае жорсткае, напрыклад, як сілавік зьбівае люстэрка ў аўтамабіля. Глыбіню ўсяго гэтага проста не асэнсаваць. Тут чулі пра падзеі ў Беларусі і спачуваюць».

Катажына кажа, што яе сяброў затрымлівалі ў Беларусі, бо яны былі назіральнікамі на выбарах.

«Сябар кажа: „Мне вельмі пашанцавала“, — згадвае яна. — Аказваецца, яго зьбілі, гадзінамі трымалі на каленях на вуліцы і два дні не кармілі. І мы абое разумеем, што яму сапраўды пашанцавала».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]