Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Нобелеўская лаўрэатка з Польшчы Вольга Такарчук: Беларускі захапляюць

10.09.2020 политика
Нобелеўская лаўрэатка з Польшчы Вольга Такарчук: Беларускі захапляюць

Cёння свабодная Беларусь — гэта жанчына.

«Я памятаю час, калі апазіцыянерам у камуністычнай Польшчы абяцалі вызваленне з турмаў ў абмен на рашэнне аб эміграцыі», — прыводзіць «Наша Ніва» словы Вольгі Такарчук, польскай пісьменніцы, лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі.

— Я жыву ў краіне, якая калісьці спецыялізавалася на выгнанні. Таму дзеянні беларускіх дзяржаўных улад, якія прымушаюць сваіх непакорлівых грамадзян i грамадзянак выязджаць за мяжу, для мяне не нечаканасць. Я прызнаю гэтую мадэль і яе спецыфічны парадокс. Тут абяцанне свабоды — гэта, па сутнасці, зняволенне. А знаходжанне ў краіне, у якой людзям пагражаюць пераследам, арыштам і помстай блізкім, становіцца прыкметай сапраўднай свабоды.

У маёй краіне, у многіх краінах былога ўсходняга блока, доўгі час гэты гераізм быў перш за ўсё ўдзелам мужчын. Прынамсi пра гэта сведчыць гісторыя, якую нам напiсалi.

Але сёння свабодная Беларусь — гэта жанчына.

Аляксандр Лукашэнка аднойчы сказаў: «Наша Канстытуцыя такая, што мужчыне цяжка несці цяжар улады. Калі вы аддасцё гэты цяжар жанчыне, то яна, бедная, упадзе». У мяне дрэнныя навіны для яго і добрыя навіны для ўсяго свету: гэтая бедная жанчына не ўпадзе. Больш за тое — яна будзе змагацца за свабоду, за Беларусь.

Я захапляюся дзясяткамі тысяч жанчын, якія абараняюць мужчын ад нападаў АМАПа.

Я думаю пра беларускіх жанчын-палітыкаў, імёны якіх сёння ведае ўвесь свет і якія сталі сімвалам барацьбы за дэмакратыю. Пра выкрадзеную Марыю Калеснікаву, якая парвала пашпарт, каб не даць сябе вывезці ва Украіну. Пра Святлану Цiханоўскую і Вераніку Цапкала, якія былі вымушаны эміграваць. Пра Вольгу Кавалькову, якую гвалтам вывезлі на мяжу з Польшчай. Але больш за ўсё я думаю пра Святлану Алексіевіч, выдатную пісьменніцу, лаўрэатку Нобелеўскай прэміі, апошняга члена апазіцыйнай Каардынацыйнай Рады, якая засталася на свабодзе. Святлана, я хацела б, каб Вы ведалі, што калі б гэта было магчыма, я б стаяла разам з незалежнымі журналістамі перад вашым домам і абараняла Вас. Са сціснутымі ў кулакі рукамі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]