Канцэрт з’яўляецца выразам салідарнасці палякаў з суседзямі з Беларусі.
У пятніцу, 11 верасня а 21:30, адбыўся канцэрт «Граем для Беларусі» з удзелам вядомых польскіх і беларускіх музыкаў. Яго можна будзе паглядзець на «Белсаце», на YouTube-канале «Белсат Музыка», а таксама на трох каналах польскага тэлебачання TVP.
Разам з зоркамі польскай эстрады – Эдытай Гурняк, Кацярынай Царквецкай, Станіславам Сойкай, Касяй Мос, Ігарам Хербутам, Янушам Радкам, Рэні Юсіс, Слаўкам Унятоўскаім і Міхалам Гашкай – на сцэне выступілі спецыяльныя госці – папулярныя артысты з Беларусі: Лявон Вольскі, Вераніка Круглова з гуртом Kriwi, Shuma, а таксама Зміцер Вайцюшкевіч.
Артысты спявалі ў суправаджэнні аркестра Kukla Band пад кіраўніцтвам Зыгмунта Куклі, адказнага за аранжыроўку і музычнае афармленне мерапрыемства. Канцэрт упрыгожыў выступ ураджэнца Беларусі Максіма Войцюля, першага танцора польскага Нацыянальнага балета. Завяршэннем спектакля сталі відэазапісы пратэстаў, якія працягваюцца ў Беларусі.
Канцэрт з’яўляецца выразам салідарнасці палякаў з суседзямі з Беларусі, якія на працягу апошняга месяца з велізарнай рашучасцю і мужнасцю патрабуюць дэмакратыі і свабоды – гэтак жа, як палякі падчас «Салідарнасці», калі звычайнай зʼявай былі забастоўкі, дэманстрацыі і сутычкі з міліцыяй. Затым, у васьмідзесятыя, а таксама ў наступныя гады, асабліва падчас ваеннага становішча, палякам на шляху да свабоды падтрымку і дапамогу аказвалі людзі па ўсім свеце.
Трансляцыя канцэрта «Граем для Беларусі»:
Белсат – 11 верасня, 21:30
TVP Kultura – 11 верасня, 21:00
TVP Polonia – 11 верасня, 22:30
TVP2 – 11 верасня, 23:50