Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Сто дзеячоў культуры Нямеччыны напісалі ліст Мэркэль у справе Калесьнікавай

13.09.2020 политика
Сто дзеячоў культуры Нямеччыны напісалі ліст Мэркэль у справе Калесьнікавай

Яны просяць канцлерку зрабіць усё магчымае для вызваленьня беларускага музыкі.

Яны просяць канцлерку зрабіць усё магчымае для вызваленьня беларускага музыкі, сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыі Калесьнікавай, затрыманай уладамі Беларусі.

Цалкам тэкст ліста і сьпіс усіх падпісантаў прыводзіць сайт colta.ru.

Аўтары ліста пішуць, што цягам 12 гадоў Калесьнікава вучылася і жыла ў Штутгарце, сярод іншага працуючы ў якасьці PR-мэнэджара знакамітага фэстывалю Eclat. Яна кіравала мноствам праектаў у Штутгарце і Менску, сярод іншага ў супрацы з Гётэ-Інстытутам.

«Спадарыня Фэдэральны канцлер, сёньня мы зьвяртаемся да Вас асабіста з асаблівай настойлівасьцю, таксама ўлічваючы Вашае старшынства ў Эўрапейскім Зьвязе, і просім — разам з Вашымі эўрапейскімі калегамі — выкарыстаць усе палітычныя магчымасьці, каб гарантаваць бясьпеку спадарыні Калесьнікавай і спрыяць яе неадкладнаму вызваленьню».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]