Гурт Tor Band — музычнае адкрыццё гэтага лета.
Пакуль многія музыкі занялі пазіцыю чакання і, калі і падтрымлівалі народны рух, то толькі іншасказальна і намёкамі, то гэтыя хлопцы наўпрост рыфмавалі тое, што прабівала аўдыторыю на слёзы.
«Мы не быдло, стадо и трусы, мы живой народ — мы белорусы», — многія аўтаматычна прачытаюць гэтыя словы пад мелодыю.
Дагэтуль малавядомы гурт прэтэндуе на тое, каб асобныя іх песні сталі нефармальнымі гімнамі новай Беларусі, фактычна гэта ўжо адбылося: «Жыве Беларусь», «Мы не народец» ужо цяпер абганяюць па папулярнасці Цоя, калі лічыць статыстыкай суб'ектыўныя аўтарскія назіранні гукаў з вокнаў у спальніках.