Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Вернікі Гродна памаліліся за шчаслівую будучыню для Беларусі

21.09.2020 общество
Вернікі Гродна памаліліся за шчаслівую будучыню для Беларусі

Малітва адбылася ў касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі.

19 верасня ў гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкім) адбылася малітва аб шчаслівай будучыні для Беларусі. На малітве сабраліся вернікі горада, піша catholic.by.

Ініцыятарамі адмысловага набажэнства стала група моладзі з мясцовага душпастырства Open. Арганізаваць святую Імшу ў інтэнцыі Беларусі маладых людзей падштурхнуў грамадска-палітычны крызіс і сітуацыя з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, якому было адмоўлена ў вяртанні на Радзіму.

Цэлебрацыю ўрачыстай Імшы ўзначаліў рэктар касцёла кс. канонік Антоні Грэмза.

У гаміліі святар спачатку звярнуў увагу на грахі мінулага, падкрэсліваючы, што пакуль не будзе агучана і асуджана зло, здзейсненае ў эпоху савецкага атэізму, да таго часу яно будзе працягвацца.

«Падобна і з падзеямі 9-11 жніўня ў Беларусі. Патрэбна, каб мела месца пакаянне за гвалт, за ім будзе прабачэнне і пасля будзе магчымае вырашэнне крызісу», — дадаў святар.

Рэктар гродзенскага касцёла паразважаў таксама пра нязломнасць духу, калі чалавек цалкам прымае ў сабе несмяротнага Езуса: «Гэта дазваляе быць трывалым у сумленным выбары, кіравацца агульным інтарэсам, а значыць, пакрысе змяняць свет, пачынаючы з сябе».

На заканчэнне гаміліі святар зазначыў, што ў кожнага часу свае выпрабаванні і нават калі здаецца, што сітуацыя невырашальная, трэба памятаць, што Бог заўсёды мае свой план.

Падчас малітвы вернікаў сабраныя асаблівым чынам прасілі Пана аб суцяшэнні і справядлівасці для пацярпелых падчас пратэстаў, аб пастаянным выбары агульнага дабра ўладай і стойкасці для Касцёла ў абвяшчэнні Божай праўды.

Пасля заканчэння Імшы адбылося набажэнства перапрашэння.

Прысутныя, укленчыўшы перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам, прасілі ў Нябеснага Айца прабачэння за правіны, якія мелі месца ў гісторыі: за знявагу святыняў і духоўных асобаў, грахі вернікаў і ўсялякае зло нашага народа.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]