Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Відэафакт: Упершыню ў гісторыі Патрыяршы Экзарх БПЦ выступіў па-беларуску

23.09.2020 общество
Відэафакт: Упершыню ў гісторыі Патрыяршы Экзарх БПЦ выступіў па-беларуску

Новы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін наведаў Гародню з візітам.

Падзяліцца Падчас візіту ў Гародню, новы Патрыяршы Экзарх Беларускай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага патрыярхату адказваў на пытанні людзей па-беларуску, перадае «Радыё Рацыя».

Гэта першы такі выпадак у гісторыі адроджанай Беларусі. Дагэтуль – Экзархі не размаўлялі па-беларуску.

Пасля ранішняй літургіі ў Свята-Пакроўскім праваслаўным Саборы Гародні, уладыка Веніямін, Экзарх Беларускай Праваслаўнай Царквы выслухаў прадстаўнікоў абласных арганізацыяў Таварыства беларускай мовы і Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Адказ яго быў па-беларуску: «Хачу, калі ўладыка мяне падтрымае, каб Гарадзенская епархія была лепшай епархіяй Рускай Праваслаўнай Царквы. Памалілся трохі, пагаварылі, цяпер мы абмяркуем з уладыкам нейкія яшчэ пытанні духавенства і ўсё. Толькі разам у міры».

Уладыка выказаў надзею на падтрымку архіепіскапа Арцемія, што Гарадзенская епархія стане ўзорнай для ўсёй Царквы. Усе ўдзельнікі размовы былі прыемна ўражаныя крокам наперад да беларускага народа з боку новага Праваслаўнага Экзарха.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]