Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Мы не маем права аслабіць напор на злачынную групоўку»

24.09.2020 политика
«Мы не маем права аслабіць напор на злачынную групоўку»

Узурпатар і яго кодла павінны быць прыцягнуты да адказнасці тут і цяпер.

"Мы не маем права адступіць і аслабіць напор на злачынную групоўку, якая акупавала краіну, - піша чытачка тэлеграм-канала "Баста!". - Трагічныя падзеі жніўня, што паказалі бязлітасную і нялюдскую пысу ўзурпатара і яго кодлы ўсёй краіне і свету, прымусілі шмат каго выйсці са спання і ўбачыць рэальную карціну жыцця.

Гэта толькі яшчэ адна крывавая старонка ў кнізе даўжынёй ў 26 гадоў. Збіцце дэпутатаў Вярхоўнага Савета, блакаванне ЦВК сілавікамі, выкраданне Ганчара, здзекі і зняволенне ў Акрэсціна, забойствы палітычных апанентаў у 1999 годзе, жорсткае падаўленне пратэстаў і разгоны Плошчаў, смерці журналістаў, 11.04.2011.

Мы проста абавязаны не дазволіць перавярнуць гэту старонку, не зрабіць яе чарговай. Перамагчы дзеля сябе, сваёй сям'і, сваёй будучыні, за ўсіх, хто ахвяраваў сваім дабрабытам і жыццём за праўду. Дзеля ўсіх, хто стаў ахвярай у палітычных гульнях мазаічнага псіхапата. За ўсіх пацярпелых сёлета толькі за тое, што яны нязгодны.

Кожны датычны да генацыду і злачынстваў супраць сваёй краіны і народа павінен быць прыцягнуты да адказнасці тут і цяпер. Не трэба спадзявацца на пякельны агонь. Яны заслугоўваюць пекла на зямлі".

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]