Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Чырвоны касцёл запрашае на дабрачынную музычную імпрэзу #МалітвыБеларусі

25.09.2020 политика
Чырвоны касцёл запрашае на дабрачынную музычную імпрэзу #МалітвыБеларусі

Гэта ўжо другі канцэрт з серыі.

Цэнтр культурных ініцыятыў “Артс КіТ” і MuzzicDom ладзяць серыю дабрачынных музычных імпрэз #МалітвыБеларусі ў Чырвоным касцёле ў Мінску, піша naviny.by.

Першы канцэрт Lux Aeterna (“Вечнае святло”) з гэтай серыі адбыўся 19 верасня. Другі канцэрт — “Рэквіем” В.А.Моцарта — пройдзе 26 верасня (пачатак у 20:15) і будзе прысвечаны загінуўшым у мірны час беларусам.

Выканаўцы: MuzzicDom Orchestra, Камерны хор Жанны Філіповіч. Салісты: Дзмітрый Капілаў (бас), Віктар Мендзелеў (тэнар), Маргарыта Ляўчук (сапрана), Кацярына Міхнавец (мецца-сапрана). Дырыжор — Андрэй Галанаў.

Прыбытак ад канцэртаў будзе накіраваны ў падтрымку Чырвонага касцёла і беларускіх дзеячаў культуры.

Мінімальны кошт квітка — 10 рублёў, але вы можаце зрабіць данацыю і больш. Кошт не залежыць ад месца, якое вы зоймеце (свабодная рассадка), а толькі ад вашага жадання і магчымасцяў падтрымаць Чырвоны касцёл і дзеячаў культуры. Дзіцячы квіток — 5 рублёў.

Набыць квіткі магчыма анлайн на сайтах kvitki.by і smsbilet.by, а таксама непасрэдна ў касцёле перад пачаткам канцэрта. Колькасць месцаў абмежаваная.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]