2 кастрычніка а 18:00 у Беластоку адбудзецца канцэрт салідарнасці «Беласток сэрцам з Беларуссю».
2 кастрычніка а 18:00 у Беластоку на пляцы Юзэфа Пілсудскага, што перад драматычным тэатрам, адбудзецца канцэрт салідарнасці „Беласток сэрцам з Беларуссю”, паведамляе “Радыё рацыя”.
„Беларусы! Вы цудоўныя! Гэта як Вы ствараеце свой народ – прыгожы акта салідарнасці! Мы тут на Падляшшы, у Беластоку, хочам паказаць Вам што думаем пра Вас і падтрымліваем. Запрашаем Вас на канцэрт, хочам разам з Вамі святкаваць народзіны Новай Беларусі і падтрымаць Ваш настрой у гэтыя цяжкія хвіліны. Бярыце праектары, ноўтбукі, дынамікі і запрашайце сваіх суседзяў, сяброў і родных на наш канцэрт які зможаце пабачыць на сценах Вашых хатаў і маніторах Вашых кампутараў. Зайграем для Вас па-польску і па-беларуску. Будзьце з намі, мы напэўна будзем з Вамі! Жыве Беларусь!”