Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Вясна» прызнала маладзечанцаў Пяскова і Еўсцягнеева палітвязнямі

29.09.2020 политика
«Вясна» прызнала маладзечанцаў Пяскова і Еўсцягнеева палітвязнямі

Рыхтуецца зварот і да іншых праваабарончых структур.

Сёння суд Маладзечанскага раёна прысудзіў Паўлу Пяскову і Уладзіславу Еўсцягнееву, якіх судзілі па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса за супраціў супрацоўнікам АМАПа з ужываннем гвалту падчас патасоўкі з сілавікамі на акцыі 19 чэрвеня, да трох (і тры месяцы) і роўна трох год калоніі адпаведна.

Прысуд вынесла Вікторыя Паляшчук.

Як заявіў «Нашай Ніве» праваабаронца пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч, яны прызнаюць хлопцаў палітвязнямі.

«У Маладзечне праводзілі мірныя сходы, якія з'яўляюцца такімі па стандартах АБСЕ. Яны не неслі пагрозы жыццю і здароўю грамадзян, або нацыянальнай бяспецы. Пры гэтым, людзі былі атакаваныя міліцыяй, якая спрабавала спыніць сход, у тым ліку дэманстравалася табельная зброя. У выніку гэтага і атрымалася сітуацыя, справакаваная такой рэакцыяй міліцыі. Пры гэтым, абвінавачаныя Пяскоў і Еўсцягнееў не нанеслі супрацоўнікам фізічнай шкоды — тыя не выстаўлялі адпаведных позваў. Таму так, мы будзем прапаноўваць на абмеркаванне шырокай праваабарончай кааліцыі пытанне аб прызнанні палітвязнямі, бо прысуд занадта жорсткі і, пры адсутнасці палітычных матываў, быў бы меншым», — сказаў Стэфановіч.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]