Думайце!
На апошніх акцыях моцна павялічылася колькасць чорна-зялёных і наогул незразумела якіх з цёмнымі акулярамі ў дадатак да масак і балаклаваў. Не хочацца, ох, як не хочацца свяціцца. Але прыйдзецца, пiша для "Новага часу" Дзмітрый Дзмітрыеў, якi адпрацаваў у міліцыі 17 гадоў i звольніўся ў 2012 годзе ў званні падпалкоўніка.
Усім, хто насіў пагоны, выдатна вядома, што на кожнае масавае мерапрыемства незалежна ад яго колькасці і значнасці складаецца расстаноўка сіл і сродкаў ад кожнага падраздзялення. Ад ГУУС, ад РУУС, ад АМАП... Гэта дакумент з указаннем прозвішчаў усіх, хто ўдзельнічае ў "ахове грамадскага парадку", усіх, з пазыўнымі і экіпіроўкай, з пазнакай, хто старшы, хто за што адказвае.
Калі вы думаеце, што ўсе дакументы па заканчэнні мерапрыемства сыходзяць маёру "Мусоркину-Корзинкину", то вы жорстка памыляецеся. Вашы камандзіры і начальнікі не такія дурні, і ўсе арыгіналы і копіі з іх захоўваюцца на самых розных узроўнях.
Навошта? А каб у адзін цудоўны дзень пачаць выгандлёўваць сабе пару дзён і дазвол дабегчы да якой-небудзь мяжы, здаўшы непасрэдных выканаўцаў. Спісачкі прозвішчаў — вось яны!
І будуць вашы камандзіры тоўпіцца ў чарзе такіх жа начальнікаў ААПП, МОБ, РУУС і іншых абрэвіятур, штурхаючы адзін аднаго ў спробах даказаць гэтымі паперкамі сваю лаяльнасць. "Я ж там быў разведчыкам, а вы і не ведалі! Глядзіце якія ў мяне ёсць звесткі!". І будуць вельмі "актыўна супрацоўнічаць са следствам" за розныя плюшкі.
А ў вас — шарагоўцаў і амаль шарагоўцаў, якія "толькі выконвалі загад", — будуць толькі ладна выцвілыя і паношаныя балаклавы з маскамі і перабор з крывёю на дручках.