Няхай у кожнага беларуса будзе нацыянальны сцяг!
Беларусы стварылі сцяг-бот, які дапамагае сустрэцца тым, каму патрэбны бчб-сцяг і хто іх шые і прадае, паведамляе nn.by.
Літаральна за пару клікаў можна ананімна набыць класічны бчб, бчб з «Пагоняй», а таксама замовіць сцяг свайго раёна ці нацыянальны сцяг любога памеру.
Апроч гэтага, можна купіць «падвешаны» сцяг. Вы яго набываеце, але не забіраеце сабе, а пакідаеце таму, хто не можа купіць сам або ў каго адабралі, скралі, знялі. С – салідарнасць!
Калі ж у вас свая крама і вы хочаце прадаваць сцягі, бот дапаможа вам знайсці праверанага пастаўшчыка.