Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Павал Латушка: Тое, што Лукашэнка сеў за стол перамоваў, наша важная перамога

10.10.2020 политика
Павал Латушка: Тое, што Лукашэнка сеў за стол перамоваў, наша важная перамога

Трэба выходзіць далей.

Былы беларускi дыпламат Павал Латушка лічыць, што пачаць дыялог з палітвязнямі Лукашэнку змусілі людзі на вуліцах. Аб гэтым ён пiша ў сваiм Telegram-канале.

«Сённяшняя сустрэча паказала: мы на правільным шляху. Лукашэнка быў вымушаны сесці за стол перамоваў з людзьмі, якіх сам жа пасадзіў за краты.

Няма ніякіх злачынцаў – ёсць палітвязні. А значыць, ён абавязаны іх вызваліць. Сёння ж. У гэтую ж хвіліну. Павінны быць спыненыя ўсе крымінальныя справы па палітычных матывах.

Тое, што Лукашэнка сеў за стол перамоваў, – заслуга нас, усіх тых, хто выходзіць на пратэсты ўжо два месяцы. Мы дамагліся зрухаў, і гэта важны крок да перамогі.

Нашы патрабаванні нязменныя:

▪️ вызваліць палітвязняў,

▪️ прыцягнуць да адказнасці вінаватых у злачынствах,

▪️ правесці новыя сумленныя выбары,

Лукашэнка павінен сысці. Ён скраў выбар народа. Законна абранаму прэзідэнту для прыняцця рашэнняў не патрабуюцца сустрэчы ў СІЗА», — пiша Латушка.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]