Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Згарэла вясковая хата, у якой вырас камандзір АМАПу Балаба

Згарэла вясковая хата, у якой вырас камандзір АМАПу Балаба

Што адбылося?

Невялікі дом у вёсачцы пад Маладзечнам загарэўся ў ноч на 12 кастрычніка, паведамляе nn.by.

«У Маладзечанскую службу МНС паступіў званок пра пажар у вёсцы Гарадзілава. Калі ратавальнікі прыбылі, то ўбачылі нежылы дом, які гарэў адкрытым полымем», — паведамілі ў прэс-службе МНС па Мінскай вобласці.

У выніку ніхто не пацярпеў, але агонь знішчыў дах будынка, моцна пашкодзіў сцены і маёмасць.

Гэты дом па вуліцы 17 верасня вядомы тым, што менавіта тут вырас Дзмітры Балаба — камандзір сталічнага АМАПу.

«Там цяпер не жывуць, а выкарыстоўваюць пад лецішча, — распавялі «Нашай Ніве» суседзі. — Сам Дзмітрый не прыязджае, домам і участкам займаецца яго стрыечная сястра, яна працуе ў калгасе эканамістам. Садзіць там нешта на гародзе, вырошчвае.

Дзмітрый ж даўно ў Гарадзілава не заязджае. Ён тут жыў, у школу хадзіў. Гадавала яго бабуля. Але пасля, як з’ехаў у Мінск, то прыязджаў усё радзей. Бабуля гадоў 10 таму памерла, дык Дзмітрый зусім перастаў прыязджаць».

Ці была гэта выпадковасць, ці дом хтосьці адмыслова падпаліў, пакуль невядома. У МНС кажуць, што прычыны пажара яшчэ высвятляюцца.

«Наша Ніва» звязалася з Дзмітрыем Балабам, але ён нават не даслухаў пытанне, адправіўшы па каментар у прэс-службу мінскай міліцыі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]