Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У дзень настаўніка ў Гомелі затрымалі педагогаў, бо ў іх было «адзенне палітычнага колеру»

13.10.2020 политика
У дзень настаўніка ў Гомелі затрымалі педагогаў, бо ў іх было «адзенне палітычнага колеру»

Iдыятызм рэжыму Лукашэнкi не перастае здзiўляць.

2 кастрычніка, у дзень настаўніка, стваральніца веларуху ў Гомелі Святлана Кароль са сваімі знаёмымі вырашылі ўскласці кветкі да помніка Ірыне Паскевіч, якая калісьці шмат зрабіла для распаўсюджвання адукацыі ў Беларусі, паведамляе nashaniva.by.

Але праз 10 хвілін пасля сустрэчы жанчын да іх прыехалі два бусы амапаўцаў. У рапарце супрацоўнік АМАПу напісаў: «Ускладалі кветкі без дазволу гарвыканкама да помніка Сускевічу ў адзенні палітычнага колеру». Пра затрыманне, «палітычныя колеры» і міфічнага Сускевіча Святлана распавяла «Нашай Ніве».

«2 кастрычніка перад працай а 7:30 раніцы мы прыехалі да помніка з кветкамі. У кагосьці былі астры, у кагосьці — ружы, хтосьці хрызантэмы ўзяў. Нас было пяцёра. Чацвёра з нас — педагогі, — расказвае Святлана.

— Інфармацыю пра нашу сустрэчу мы нідзе не размяшчалі — толькі ў нашым асабістым чаце вузкага кола. У 7:40, праз 10 хвілін пасля сустрэчы, мы зрабілі фатаграфію ля помніка. І тут жа пад'язджаюць два мікрааўтобусы з 10-12 сілавікамі ў балаклавах».

Па словах Святланы, перад затрыманнем жанчын сілавікі ўважліва агледзелі суседнія двары, каб праверыць, ці няма з кампаніяй яшчэ каго. Жанчыны спрабавалі растлумачыць, што сёння дзень настаўніка, што яны самі педагогі і нічога супрацьзаконнага не робяць.

«Сілавікі ж папрасілі не распавядаць нам казкі: сказалі, што ў нас палітычная акцыя і апранутыя мы ў палітычныя колеры. Мы, вядома, спыталі, якія колеры яны лічаць палітычнымі. Адказ быў ужо стандартны: «Ну вы ж самі ўсё разумееце. Зараз вы гэтыя фотаздымкі размесціце ва ўсіх апазіцыйных тэлеграм-каналах».

У выніку нас усіх затрымалі. Мяне забралі наўпрост з маім роварам «палітычнага» колеру — апошнія некалькі месяцаў я перамяшчаюся па горадзе на чырвоным ровары. І павезлі нас у цэнтральнае аддзяленне міліцыі.

фота: nn.by

Але перш чым перадаць нас у рукі работнікаў аддзялення, яны напісалі смешны рапарт: «Ускладалі кветкі без дазволу гарвыканкама да помніка Сускевічу ў адзенні палітычнага колеру». Хто такі Сускевіч, ні мы, ні яны не ведаюць».

Святлана успамінае, што яе з сяброўкамі трымалі ў аддзяленні каля 10 гадзін. Усіх жанчын развялі па розных кабінетах. У адной з сябровак моцна падняўся ціск, яе павезлі ў бальніцу. Бліжэй да дзвюх гадзін дня павезлі яшчэ адну — з падазрэннем на мікраінсульт. Святлана чула, што да гэтага на сяброўку моцна крычалі.

«У нас забралі тэлефоны, якія да гэтага часу не вярнулі. Да мяне не пусцілі адваката і не дазволілі зайсці маёй дачцэ, якая прывезла мне жыццёва неабходныя таблеткі — у мяне няма шчытавідкі, я інвалід трэцяй групы. За ўвесь час нам на траіх далі адзін кубак вады з-пад крана».

Акрамя гэтага выпадку, пасля выбараў Святлану затрымлівалі ўжо двойчы. Першы раз: пасля акцыі каля Чырвонага касцёла — жанчыну аштрафавалі на 20 базавых велічыняў. Другі: калі ішла да сына міма парка Перамогі, дзе ў гэты час было шэсце. Святлана зрабіла пару фотаздымкаў і выклала іх на фэйсбуку. Праз тыдзень да яе прыехалі міліцыянты і затрымалі. У той раз пасля выходных, праведзеных у ізалятары, жанчыне далі 30 базавых.

«Цяпер я мушу аддаць дзяржаве 1350 рублёў. Пры тым што пенсія ў мяне 415 рублёў. Але я ўсё абскарджваю, падаю апеляцыі».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]