Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Валер Карбалевiч: Цяпер сыход Лукашэнкi ў любым выпадку будзе ганебны

17.10.2020 политика
Валер Карбалевiч: Цяпер сыход Лукашэнкi ў любым выпадку будзе ганебны

Ён страціў шанец своечасова сысьці з пасады.

— 26 гадоў аднаасобнага праўленьня пры адсутнасьці паўнавартаснай зваротнай сувязі з грамадзтвам не мінулі бясьсьледна, — пiша Валер Карбалевiч. — У такіх умовах палітычнае чуцьцё, якое раней ня раз ратавала Лукашэнку ў крытычнай сытуацыі, прытупляецца, атрафуецца. Ён больш не адчувае электрычнае поле соцыюму, якое не вымяраецца нават сацыялёгіяй.

Самазабыўнае зачараваньне ўладай ператвараецца ў самаінтаксыкацыю. Гэтая заканамернасьць тычыцца ўсіх дыктатараў, якія доўгі час знаходзяцца пры ўладзе. Без выключэньня.

Лукашэнка апошнімі гадамі стаў дазваляць сабе рэчы, якія можна разглядаць як выклік для грамадзкай маралі. Напрыклад, ён часта зьяўляўся на публіцы побач з прыгожымі маладымі дзяўчатамі. Прычым ня толькі падчас адпачынку. Прыгажуні сталі спадарожнічаць яму і ў працоўных паездках. Прэзыдэнт паўстаў у вобразе нейкага ўсходняга валадара эпохі Сярэднявечча. Што, зразумела, не дадало яму павагі з боку беларусаў.

Палітычны лёс Лукашэнкі — гэта выдатная ілюстрацыя вядомага выслоўя, што ад любові да нянавісьці — усяго адзін крок. Ён паказвае, як можна ператварыцца з «народнага прэзыдэнта» ў правіцеля, які нагадвае лацінаамэрыканскіх дыктатараў 1950-1960-х гадоў, то бок утрымліваецца пры ўладзе выключна на штыках. Цяпер Лукашэнка дзейнічае паводле прынцыпу «Пасьля мяне хоць патоп», ня дбаючы пра тое, у якім вобразе ён застанецца ў гісторыі.

Ён страціў шанец своечасова і пачэсна сысьці з пасады. А гэта можна было зрабіць нават прыгожа. Цяпер, чым бы ні скончылася сёлетняе супрацьстаяньне паміж рэжымам і народам, ягоны сыход у любым выпадку будзе ганебны.

Калі б гэта была трагедыя толькі аднаго чалавека — то яшчэ паўбяды. Як пісаў Іосіф Бродзкі, у сапраўднай трагедыі гіне не герой, а хор. Вельмі верагодна, што ў Беларусі — якраз такі выпадак.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]