Менскі шпіталь №10 ператварыўся ў другое «Акрэсціна».
Жахлівую гісторыю распавяла у "Фэйсбуку" беларуская журналістка Галіна Абакунчык:
- Памерла мая мама. Паляцела мая дарагая птушка ў свой апошні вечны вырай…
А перад сыходам прайшла сапраўдны "Крыжовы шлях". Як па-сучаснаму, то "Акрэсціна" і "Гестапа" разам узятыя - ў выглядзе менскага шпіталю №10.
Брыгада хуткай дапамогі даставіла маму ў шпіталь 01.10. 2020г. з вострым болем у сэрцы. Там правялі абследаванне: адсутнасць кароны, тэмпературы, нармальнае ціск - цалкам здавальняючы стан пры вострым сардэчным болі. Дастаткова сказаць, што з хаты да хуткай дапамогі яна ішла сваімі нагамі, сама прайшла патрэбныя кабінеты.
А 18.00 я пакінула маму ў палаце кардыялагічнага аддзялення пасля агляду дзяжурным лекарам. Але а 20.00 мама патэлефанавала па мабільным тэлефоне, які я пакінула, і паведаміла, што яе "хапаюць» і вязуць у рэанімацыю. Мама паспела сказаць, што ёй ня стала горш, але размова хутка перарвалася.
Ранкам, 02.10.2020г. я прыйшла да аддзялення рэанімацыі №2 з перадачай, якую прынялі і паведамілі: мама ў "стабільна-цяжкі» стане, лечыцца, наведванне забаронена. Так працягвалася тры дні, а на чацвёрты, у панядзелак 05.10.2020г. лекар паведаміла, што мама не арыентуецца ў прасторы, нікога не пазнае, "недаступная для прадуктыўных кантактаў», бывае "буйнай» і ў такія хвіліны яе "фіксуюць».
Маме 86 гадоў, яна важыць 50 кілаграм, спакойны і мяккі чалавек і НІКОЛІ не мела растройстваў свядомасці. Я была настолькі шакаваная, што не адразу вызначылася што рабіць. Але хутка запатрабавала, каб мяне неадкладна дапусцілі да маці пабачыць яе стан. Дзяжурны лекар, медсястра паводзілі сябе гэтак агрэсіўна і зло, што ад лекараў ніколі нічога падобнага бачыць і не даводзілася. Пабачыць маці забаранялі катэгарычна, таму давядося знайсці дзяжурнага лекара па шпіталі і тольткі пры ўсіх іхняй прысутнасці удалося зайсці да маці. Яна ляжала цалкам распранутая – толькі ў памперсе, без коўдры і пры адчыненых вокнах. На пытанне чаму ляжыць раскрытая адказала - не магу дастаць коўдры. Яна была цяжка прастуджаная, слабая і цяжка дыхала і кашляла, слаба размаўляла, а рукі былі ў гемотомах і сіняках ад плечей да кончыкаў пальцаў, сцёгны ног гэтаксама -- чорны колер. Пры гэтым, мама была ў поўным свядомасці і разуменні таго, што адбываецца, яна абсалютна нармальна са ной паразмаўляла – ні пра якую "неадэкватнасць" і гаворкі не магло быць.
Я запатрабавала перавесці яе назад у аддзяленне кардыялогіі, каб я і сястра маглі яе бачыць і даглядаць. Дзяжурны лекар адмовіўся і прапанаваў вырашыць пытанне на наступны дзень з лекарамі непасрэднымі.
Раніцай наступнага дня усё паўтарылася наноў – да мяне выйшла агрэсіўная жанчына-лекар у суправаджэнні загадчыцы аддзялення кардыялогіі, якая адмовілася маму прымаць з-за таго, што яна падключаная да "жыццёва-важных апаратаў" і на павышаных інтанацыях пераконвалі, што без гэтых апаратаў мама не пражыве і сутак. А тое, што маму прывязвалі, называлі "невменяемай", пагражалі "дуркай" – "то гэта ўчора было". Словам – "давайце перагорнем старонку". Я пагадзілася пакінуць маму толькі пры ўмове, што буду яе наведваць, каб бачыць яе стан.
Так, на наступны дзень мама распавяла мне наступнае:
1. Калі ёй было вельмі дрэнна яна клікала лекара. Лекар-мужчына адказваў ёй "Заткніся падла». Мама плакала і казала, што яе яшчэ ніхто так не абражаў, прасіла патэлефанаваць мне, аднак ёй адмаўлялі, а яе мабільны тэлефон адабралі. Той жа "лекар» спачатку заціскаў ёй нос, а затым ударыў па твары і вырваў з рукі катэтар - ложак заліўся крывёю. Гэты "лекар» і яшчэ некалькі паабяцалі маме выклікаць міліцыю і здаць яе ў "дурку». Мая мама таксама прасіла выклікаць міліцыю, каб паказаць, што адбываецца. Аднак яе - хворага слабога чалавека -- сцягнулі з ложка за валасы, памянялі акрываўленую прасціну, а маму прывязалі скуранымі рамянямі за рукі-ногі ў становішчы "расцяжкі".
У мамы хворыя суставы і такое ляжанне было катаваннем. Яна прасіла вызваліць "хатя б адну руку", бо задыхалася. Ёй адказвалі "Ляжы, ня здохнеш». Так паўтаралася тыя тры дні, калі я стаяла пад дзвярыма рэанімацыі, а мне забаранялі яе бачыць.
2. Усе дзесяць дзён знаходжання ў рэанімацыі мама ляжала цалкам распранутая -- вопратку адабралі, як і тэлефон. Увесь гэты час у аддзяленні пастаянна адкрывалі вокны. Мама баялася прасіць падаць коўдру, баялася скардзіцца на холад пасля катавання і прывязвання. Так мама атрымала цяжкую прастуду, якая перайшла ў пнеўманію.
3. Маме не прыносілі есці, а калі яна нагадала - прынеслі сухую бульбу са словамі - "дзе гэтая галодная?». Мама казала, што за ўвесь час толькі і зьела дзве лыжкі такой бульбы: гэтаксама баялася клікаць і прасіць дапамагчы пад’есці, баялася прасіць падаць ёй судна, баялася ізноў клікаць, калі было дрэнна.
4. У мамы даўняя і цяжкая хвароба суставаў, яна не магла добра рухаць нагамі і медсястра, якая мяняла памперс, так ламала ёй ногі, што ў сцягне аднойчы "хруснула» і мама перажыла пякельную боль, а затым ужо не магла абапірацца на нагу. Сцягно яе нагі стала чорным.
У выніку – 11 сутак яна ціха і моўчкі памірала.
Мама распавядала яшчэ вельмі шмат страшных рэчаў - усё гэта я паспела запісаць на відэа. У тым ліку, што ўначы лекары хадзілі без якіх-небудзь ахоўных сродкаў – бахіл-халатаў-масак, у аддзяленне прыходзілі нейкія староннія людзі гэтаксама без масак і халатаў. А хворым, якія што-небудзь прасілі, альбо скардзіліся – гэтаксама пагражалі "дуркаю».
Асабіста пры мне, вечарам 06.10.2020.г., калі я адведвала маму, ў аддзяленне зайшлі два міліцыянты ў чаравіках, без халатаў і за шырмай - двое - прывязвалі хворага, які казаў: "Я здаровы, навошта вы мяне тут трымаеце». Мне дазвалялі заставацца ў аддзяленні некалькі хвілін, каб я шмат не размаўляла з маці і не бачыла што там адбываецца, пры нас заставалася медсястра і слухала пра што мы размаўляем. Пры мне "лекары» - мужчыны крычалі на хворых - нават мне там было страшна. Хворыя ж - у закрытым аддзяленні, цалкам ізаляваныя ад сваякоў, заставаліся і застаюцца там - як у палоне закладнікі - у поўным распараджэнні не "лекараў", а - садыстаў ў белых халатах.
З кожным днём мама станавілася ўсё слабейшай і ўжо з цяжкасцю размаўляла. Таму в суботу, 09.10.2020г., я і мая сястра прыйшлі да рэанімацыі з цвёрдым намерам забраць маму дадому. Да нас выйшлі тыя ж лекары-медсёстры на чале з намеснікам галоўнага лекара Тарасік Ларысай Уладзіміраўнай. Больш за ўсё яе турбавала ня стан хворай, а кім і дзе я працую. У такой жа злой і агресивной форме – я б сказала з асцервяненнем -- яна пераконвала нас, што яны "ня маюць права выпісваць цяжкахворую". Што яна па-ранейшаму падключана да "жыццёва-важных» апаратаў, без якіх не пражыве і сутак - "Ты памрэш!» - казала яна маме ў нашай прысутнасці. Я паабяцала выклікаць нарад міліцыі, калі нам будуць перашкаджаць забраць дадому ўласную маці. Уся гэтая група "лекараў» заявіла, што сыходзяць у аддзяленне "рыхтаваць дакументы на выпіску".
Аднак праз паўгадзіны нас паклікалі з калідора ў ардынатарскую, дзе знаходзілася каля шасці чалавек і Тарасік заявіла, што яна запрасіла псіхіятра, псіхіятр агледзеў маю маму і зрабіў выснову, што мама ў абсалютна адэкватным і свядомым стане. Што на гэтай падставе яна сама павінна прыняць рашэнне і мама не дае сваёй згоды на выпіску. Тарасік Л.В. пагрозлівым павышэннем тонам забараніла мне запісваць яе прамову на мабільны тэлефон, хоць яна знаходзілася на працоўным месцы і не мела права забараняць гэта рабіць. Я запатрабавала, каб мама сказала гэта асабіста пры нас. Я не ведаю што рабілі з мамай у нашую адсутнасць, якімі словамі альбо медыкаментамі ўздзейнічалі, але ў присутсвтвии ўсёй групы мама адказала, што так – яна хоча застацца. Тады я спытала ці хоча яна застацца там, дзе ёю б'юць і абражаюць? Такія страшныя словы, аднак, ня выклікалі ні здзіўлення, ні пратэсту з боку прысутных лекараў, а таксама самой намесніка галоўнага лекара Тарасік Л.В. Больш за тое, яна не стала чакаць што адкажа мама на маё пытанне, а схапіла мяне і пачала сілай выштурхоўваць з аддзялення. З яе 150-кіляграмовых вагой гэта атрымалася без вялікай цяжкасці.
З гэтай сітуацыі я раблю выснову, што Тарасік Л.В. і прысутным урачам шпіталю №10 добра вядома што адбываецца ў аддзяленні рэанімацыі №2. І чыноўніца, падобная на амапаўку, якая ня мае права насіць імя лекара, выштурхала мяне для таго, каб я не паспела прагаварыць ўсе жахі, якія адбываюцца ў рэанімацыі і пра якія я ведаю.
Пасля нашага сыходу, па словах мамы, ёй прадыктавалі тэкст заявы, якую яна -- хворы і слабы чалавек, без акуляраў, была вымушаная напісаць. Нібыта гэта была заяву аб жаданні заставацца ў рэанімацыі. Аднак што менавіта там было напісана - мне невядома.
На наступны дзень, у нядзелю 11.10.2020г., Я зноў прыйшла наведаць маму, аднак мне паведамілі, што яна пераведзена ў інфекцыйнае аддзяленне, бо ў яе выяўлены кавід. Гэта азначае, што адразу пасля нашага сыходу, праз 10 дзён знаходжання ў закрытай рэанімацыі, у мамы раптам выявілі карону. І "лекарам" рэанімацыйнага аддзялення нішто не перашкодзіла адключыць маму ад "жыццёва-важных» апаратаў.
Я забрала маму пад падпіску на наступны дзень, у панядзелак 12.10.2020г. у вельмі цяжкім стане: у шпіталь яна ішла сваімі нагамі, а выносілі яе на насілках. Яна не магла больш хадзіць --была вельмі слабая і знясіленая, з цяжкім дыханнем і кашлем.
Так склалася, што і ў шпіталь, і са шпіталя маму везла адна і тая ж брыгада хуткай дапамогі. Лекары хуткай былі ў шоку, казалі – што з ёй зрабілі, гэта два розныя чалавекі. Яны былі ўражаныя, што маму "лячылі" ад інфаркту і казалі, што ніякага інфаркту ў яе не было.
Яшчэ ўвечары 16.10 2020г. я выклікала хуткую –лекары прапаноўвалі маме новую шпіталізацыю, аднак яна катэгарычна адмовілася. Мама памерла у суботу раніцай 17.10.2020г. - праз тыдзень пасля вымушанай выпіскі, ад цяжкай задышки ў выніку двухбаковай пнеўманіі.
Тым часам у эпікрызе пішуць, што 10.10.2020г. у мамы выявілі каронавірусную інфекцыю, якая выклікала "пазабальнічную двухбаковую пнеўманію». Гэтую нахабную дзічыну абразліва нават коментаваць: шпіталізавана 01.10.20; "короновирус» раптам выявілі праз дзесяць дзён у закрытай рэанімацыі, 12.10.2020г. забрала маму дахаты. Гэта значыць -- за два дні карона паспела справакаваць у хворай двухбаковую "пазабальнічную» пнеўманію. Як за два дні паспела развіцца двухбаковая пнеўманія, яе увогуле лячылі? Дадому маму не выпісвалі, то дзе яе тады трымалі двое сутак, калі пнеўманія "пазабальнічная"? Паступала яна без пнеўманіі і кароны.
З гэтага я раблю выснову, што каб схаваць той факт, што ў рэанімацыі маму давялі да стану цяжкай пнеўманіі, яе перавялі ў інфекцыйнае аддзяленне, каб яна там атрымала дадаткова карону, памерла і гэтым замесці ўсе сляды. У даведцы пра смерць карона не ўзгадваецца, канечне – гэта нахабная хлусня ўжо ўсім даўно вядомая. Але я надглядала маму пяць апошніх дзён яе жыцця, я карміла яе з рук, бо яна ўжо не магла самастойна нават таблеткі праглынуць. Я абавязкова заразілася б короновирусом, бо захаваць ізаляванасць і нейкую элементарную бяспеку ў гэтых умовах было немагчыма. Аднак я прайшла абследаванне і ў мяне інфекцыі няма. Таму і ў мамы ніякай кароны не было.
З таго, што адбылося, я раблю выснову, што ў шпіталі №10 Менску, у прыватнасці, рэанімацыі №2 маю маму свядома і наўмысна давялі да смерці. Яе кінулі ў аддзяленне рэанімацыі не з прычыны медычных паказчыкаў, а вызначылі на смерць з-за сталага ўзросту. Там катавалі, не кармілі, наўмысна прастуджвалі і не лячылі. Яна памерла не ад сэрца, з якім паступіла ў шпіталь, не ад нізкага ціску, пра які ўвесь час мне хлусілі, яна памерла ад цяжкой пнеўманіі, якую атрымала ў рэанімацыі №2 шпіталі №10 Менска -- гэта генацыд людзей старэйшага веку, каб ня трэба было плаціць пенсію, каб не лячыць. Я не бачу іншай прычыны катаванняў слабага і хворага чалавека, я ня бачу іншай прычыны асцервянеласці, з якой "лекары» перашкаджалі забраць маму дадому.
Дзеля чаго я гэта ўсё пішу – каб як мага больш людзей ведала што можа чакаць іх родных і блізкіх у шпіталях, у прыватнасці шпіталі №10. Беражыце сваіх родных ад расправы, асабліва безабаронных - сталых і цяжкахворых. Мяркую, што ўсё тое, што адбылося з маёй мамай - не адзіны выпадак. Нас пачалі вынішчаць выбарна, як у нацыскай Нямеччыне, над намі пануюць фашысты ў белых халатах – выбачайце сумленныя лекары – зараз інакш успрымаць не магу.
Прыкладаю некаторыя фатаграфіі гемотом на целе мамы, а таксама фота галоўнай гераіні – намесніка галоўнага лекара Тарасік Ларысы Уладзімераўны, а таксама галоўнага лекара Ісачкіна Віктара Панцялеевіча – узнагароджанага "пачотнай граматай нацыянальнага сабранія". Гэта ў шпіталі пад яконым кіраўніцтвам людзей даводзяць да смерці. Я і ранней чула прымаўку: "Хочаш памерці – ідзі ў 10 шпіталь", а пераканацца давялося на жыцці уласнай маці. Гарыце ў пекле, праклятыя ябацькі! А маёй пакутніцы -- маме маёй валадарства нябеснае! Яе забіў лукашызм, якія яна так ненавідзела!