Новы падазраваны па крымінальнай справе аб "масавых беспарадках" - Віталь Стажараў.
Адразу пасьля прэзідэнцкіх выбараў ён вымушаны быў з’ехаць з Беларусі, паведамляе ПЦ "Вясна".
Папярэдне юнаку некалькі разоў дасылалі позвы з’явіцца на допыт у якасьці сведкі, а 7 лютага на кватэры ягонай бабулі быў праведзены ператрус, у выніку якога сканфіскаваныя дыскі і літаратура.
30 сакавіка бабулі Стажарава была ўручаная позва за подпісам старэйшага следчага упраўлення КДБ па Менску і Менскай вобласці А Дарашэвіча. Стажарава выклікалі па допыт у якасьці падазраванага па крымінальнай справе аб "масавых беспарадках" 19 сьнежня 2010 года.
Віталь Стажараў некалькі год запар актыўна назіраў за выбарчымі працэсамі ў Беларусі, Пэўны час узначальваў Мінскую гарадскую арганізацыю “Маладыя дэмакраты”.