"С 12 по 21 апреля 1944 года в Минской области стояло относительное затишье. Фашисты накапливали силы для новой карательной экспедиции. Партизаны вели бои местного характера - нападали на вражеские гарнизоны, пускали под откос поезда, отбивали атаки гитлеровцев на отдельные населенные пункты", - писал в своих воспоминаниях П.З.Калинин, руководитель Белорусского штаба партизанского движения. В такие относительно спокойные периоды не все народные мстители были задействованы в боевых операциях. Выдавались и у них свободные минутки. Бывали дни, когда на боевое задание уходили только отдельные группы, а основной состав отряда оставался на своей базе, где жизнь протекала по особому распорядку.
Ноч. У лагеры цішыня. Між дрэў часам вырысоўваецца фігура вартавога, які мерна шагае ля зямлянак.
Лагер яшчэ спіць, а ў гаспадарчым узводзе пачалася работа. Камандзір узвода адпускае прадукты на снеданне. Жанчыны чысцяць бульбу.
Радыст уключае радыёпрыемнік - і далёкі, а разам з тым такі родны і блізкі голас Масквы перадае зводку Савінфармбюро.
Сонца яшчэ не рассеяла ранішнюю імглу, калі дзяжурны па атрадзе палітрук Ш. аб’явіў пад’ём. З зямлянак адзін за адным выходзяць партызаны.
Партызанскі атрад Васіля В. жыве строгім баявым жыццём. Пад’ём роўна ў 6 раніцы. Партызаны адразу ж бяруцца за чыстку і агляд зброі. У 8 гадзін снеданне. Затым палітзаняткі, страявая падрыхтоўка, вывучэнне матэрыяльнай часткі зброі. І так да абеда.
У той час, як палітрукі чыталі байцам зводку Савінфармбюро, на камандным пункце пачалася нарада. Камандзір і камісар атрада разам з камандзірамі рот абмяркоўваюць планы баявых аперацый. Камандзір другой роты тав. Ш. дакладвае, што сёння ён пасылае дыверсійную групу на адну з чыгунак. З першай роты выходзіць на падрыў эшалона вопытны дыверсант тав. Х., а з трэцяй роты - тав. А. Яны ўжо атрымалі ўзрыўчатку, бікфордавы шнуры і капсулі.
Камісар выклікае да сябе камандзіраў дыверсійных груп і дае ім апошняе настаўленне. Ён уручае дыверсантам свежыя савецкія газеты і лістоўкі.
- Распаўсюдзьце сярод насельніцтва, - гаворыць ён і выцягвае з планшэта яшчэ адну пачку лістовак. - А гэтыя трэба расклеіць на чыгуначнай станцыі. Гэта зварот да мадзьяраў, ашуканых немцамі.
Яшчэ не паспелі пайсці на работу дыверсанты, як на камандны пункт з’явіўся дзяжурны і коратка, па-ваеннаму, далажыў, што ў лагер вярнулася дыверсійная група Івана С. Следам за дзяжурным з’яўляецца малады каранасты хлопец. Гэта і ёсць Іван С., былы марак, а цяпер рашучы і смелы партызан.
- Садзіся, расказвай, - загадвае яму камісар.
- Дазвольце пачаставаць вас, - гаворыць Іван і працягвае камісару пачку нямецкіх сігарэт. - Гэта асаблівы гатунак - трафейныя.
- І гэта ўсе вашы трафеі?
Іван хітра ўсміхаецца.
- Усе, калі не лічыць двух знішчаных нямецкіх газаходаў, спаленай баржы і адной аўтамашыны...
Іван С. даўно працуе на дыверсіі. Ён пусціў пад адхон за Бярэзінай варожы эшалон з тэхнікай і жывой сілай, некалькі разоў удзельнічаў у рэйкавай вайне, прымаў удзел у падрыве вялікага чыгуначнага маста ў заходніх абласцях Беларусі.
... Жыццё атрада звычайнае, буднічнае, цячэ сваім парадкам. Надыходзіць час абеда, і рота за ротай ідуць да паходнай кухні.
На лясной просецы рушыць група ўзброеных людзей. Гэта ўзвод Канстанціна К. вяртаецца з чыгункі Бабруйск-Старушкі, дзе паспяхова вёў рэйкавую вайну.
У другой палове дня ў лагер атрада прыехаў камісар брыгады тав. Х. Ён прывёз толькі што атрыманы "Зварот да беларускага народа" за подпісам кіраўнікоў партыі і ўрада Беларусі.
Партызаны цесна акружылі камісара. Моцна сціскаючы ў руках зброю, затаіўшы дыханне, яны слухаюць гарачыя словы закліку...
Дзень схіляецца да вечара. Надыходзіць так званы асабісты час.
17 гадзін 20 мінут. Каля каманднага пункта выстрайваецца каравул. Дзяжурны па атрадзе інструктуе байцоў і потым разводзіць па пастах. Праз гадзіну - вячэрняя паверка, а там - вячэра і адбой.
Наступае ноч. Лагер Васіля В. пагружаецца ў глыбокі сон. Цішыня. Толькі на камандным пункце яшчэ гарыць свечка. Гэта камандзір атрада гутарыць з тав. Ш., які заўтра пойдзе на новую складаную аперацыю. Яму трэба ўзарваць склад боепрыпасаў ворага /Из рассказа в газете "Савецкая Беларусь"/.