Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Барыс Хамайда да Уладзіміра Плешчанкі: Нарэшце ўсё пачалося!

03.11.2020 политика

У Вiцебску ўшанавалi памяць вядомага мясцовага апазiцыянера.

Найстарэйшы віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда ў першыя лістападаўскія памінальныя дні абавязкова адведвае магілу свайго сябра Уладзіміра Плешчанкі, паведамляе "Радыё Рацыя".

Некалькі дзясяткаў год яны разам выходзілі да так званага “сіняга дома” ў цэнтры Віцебска, каб ладзіць пікеты ці раздаваць улёткі, ці проста размаўляць з гараджанамі – да самай смерці спадара Плешчанкі ў 2006-м годзе. З тае пары Барыс Хамайда выходзіць да “сіняга дома” адзін і робіць усё тое, што яны калісьці рабілі ўдвух… Да месца апошняга спачыну сябра на Фальковіцкіх могілках спадар Хамайда прыйшоў, каб сказаць галоўнае:

– Падымаўся на гару тут перад могілкамі, і думаў, якое б такое слова сябру сказаць, каб было адразу ўсё зразумела. Вось падышоў у сказаў: “Сябра, пачалося!” Мы столькі гадоў чакалі, кідалі гэтае зерне ў глебу, і нарэшце яно дала плён. Пачалося!”

Сваю вандроўку Барыс Хамайда спланаваў асобна, але каля магілы Уладзіміра Плешчанкі яго сустрэлі і іншыя людзі, якія прыйшлі аддаць даніну памяці вядомаму віцебскаму апазіцыянеру.

фота: racyja.com

Пра двух сяброў, якія захоўвалі беларускі дух і прагу да свабоды ў Віцебску, гаворыць Ірына Аляксандрава:

– Гэта былі сімвалы, нашы героі. І сучасныя падзеі – гэта іхні вялікі ўнёсак. Дзякуючы таму, што яны рабілі, мы сёння адчуваем абуджэнне нашага народу. І гэтая прага да свабоды, барацьба, якая зараз ідзе, – гэта ўсё дзякуючы гэтым людзям!

Дарэчы, грошы на помнік, які цяпер стаіць на магіле Уладзіміра Плешчанкі, у 2006-м годзе, пастаўлены на ахвяраванні аднапартыйцаў, беларусаў замежжа і землякоў-віцяблянаў. Пліту, на якой напісана “Не для сябе, а для Радзімы”, аднадумцы на некалькі хвілінаў накрылі бел-чырвона-белым сцягам.

фота: racyja.com фота: racyja.com фота: racyja.com фота: racyja.com фота: racyja.com фота: racyja.com
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]